11 траўня 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Полацкам жаўнер не справіўся з кіраваннем С-300 і з'ехаў з дарогі

18
Пад Полацкам жаўнер не справіўся з кіраваннем С-300 і з'ехаў з дарогі

Ніхто не пацярпеў.

Сёння пад Полацкам адбылося дарожнае здарэнне з удзелам ракетнага комплексу С-300. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі ў Міністэрстве абароны.

«Калона баявой тэхнікі адной з часцей Полацкага гарнізона рухалася ў пункт пастаяннай дыслакацыі пасля выканання вучэбна-баявых задач, - распавяла афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік. - Адзін з кіроўцаў, вайсковец тэрміновай службы, кіруючы комплексам С-300 з макетамі ракет, не справіўся з кіраваннем і з'ехаў з дарогі. Хуткасць была невялікая - 30 км/г. Таму ніхто не пацярпеў, калі не ўлічваць нумарны знак».

ТАК ВЫГЛЯДАЕ С-300, ФОТА MILITARYARMS.RU

Са слоў кірўцы, ён не справіўся з кіраваннем тэхнікай на павароце, дадала Наталля Гаўрусік.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках