23 красавiка 2024, aўторак, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні тысячаў людзей выйшлі на мітынг за незалежнасць Каталоніі

3
Сотні тысячаў людзей выйшлі на мітынг за незалежнасць Каталоніі

На мітынг за незалежнасць рэгіёну выйшлі 600 тысячаў чалавек.

У Барселоне сотні тысячаў чалавек выйшлі на мітынг за незалежнасць Каталоніі ад Гішпаніі. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Як паведамляецца, на шматлікіх удзельніках мітынгу былі футболкі ў падтрымку незалежнасці Каталоніі, а некаторыя з іх неслі сцягі з заклікамі да незалежнасці.

Адзначаецца, што 11 верасня ў Гішпаніі ўвекавечваюць памяць пра падзенне Барселоны падчас спадчыннай вайны ў 1714 годзе. З 2012 года гэтая дата стала днём для масавых мітынгаў сепаратысцкага руху ў рэгіёне.

Паліцыя Барселоны паведаміла, што блізу 600 тыс. чалавек узялі ўдзел у мерапрыемстве.

Апытанні і самыя апошнія вынікі выбараў паказваюць, што 7,5 млн жыхароў рэгіёну прыкладна пароўну падзеленыя паміж тымі, хто выступае за і супраць незалежнасці Каталоніі ад Гішпаніі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках