11 траўня 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія байкеры-гусары зрабілі фурор у Еўропе

12
Менскія байкеры-гусары зрабілі фурор у Еўропе

Ролікам на сваіх старонках ужо падзяліліся больш за 300 чалавек з розных краін.

17 тысяч чалавек з усяго свету паглядзелі відэа менскай майстэрні «Steel Legacy» («Стальная спадчына») з матацыклістамі ў гусарскіх даспехах Рэчы Паспалітай першай паловы XVII стагоддзя, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Відэа «Рыцары дарог» з'явілася ў «Фэйсбуку» ў сераду - напярэдадні гадавіны бітвы пад Венай. На ім бачныя два матацыклісты ў копіях гусарскіх даспехаў з характэрнымі крыламі.

Ролікам на сваіх старонках ужо падзяліліся больш за 300 чалавек з розных краін.

«Прабачце, вы не бачылі тут турак?», - пажартаваў італійскі карыстальнік Яры Версар.

«Вось так мы адзначаем гадавіну вызвалення Вены», - дадаў іншы ягоны суайчыннік.

Найбольшую цікавасць фільм выклікаў у палякаў.

«Экстравагантна, але наколькі ж эфектна», - пракаментаваў відэа Міхал Травіцкі з-пад Гданьска.

«Добрым было б такое суправаджэнне прэзідэнта на «Сокалах» або «Юнаках»[Маркі польскіх матацыклаў. - Заўвага.], - напісаў Томаш Вольскі з Варшавы.

Аўтары роліка з гусарамі ў размове з журналістамі распавялі, што займаюцца вырабам даспехаў на заказ. Уборы матацыклістаў з відэа не прызначаныя, аднак, для байкераў - яго запісалі падчас дазволенага мерапрыемства.

«У гэтых даспехах не прадугледжаныя неабходныя элементы абароны матацыкліста, - кажа платнер БІЮ Канстанцін Дудараў Б/іЮ. - Гэта відэа было знятае даўно ў сувязі з нейкім мерапрыемствам. Мы апублікавалі яго як кантэнт нашай старонкі ў «Фэйсбуку» - і як рэкламу, вядома».

Са слоў Дударава, попыт на такія даспехі ў Беларусі і свеце невялікі, але ёсць.

«Гэта вельмі вузкі профіль», - кажа спецыяліст.

Каб зрабіць даспехі, як на відэа, спатрэбіцца мінімум паўгода - пры ўмове, што майстар будзе займацца выключна гэтай замовай.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках