11 траўня 2024, Субота, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі»

20
У Менску затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі»
ВАЛЕР БЫЧКОЎСКІ

Валерый Бычкоўскі знаходзіцца ў РУУС Фрунзенскага раёна.

Актывіст Валерый Бычкоўскі збіраў подпісы за сваё вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты ля ўваходу ў гандлёвы цэнтр «Скала». Праз некаторы час да яго падышоў намеснік начальніка аховы і ў грубай форме запатрабаваў спыніць пікетаванне, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Валерый прапанаваў выклікаць міліцыю. Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС прыехалі і сказалі, што парушэнні закона з боку актывіста няма. Пасля таго, як яны з'ехалі, намеснік начальніка аховы ГЦ «Скала» падышоў да Валерыя і стаў яго штурхаць, вырываць тэлефон, ламаць стэнд. Затым, калі актывіст паспрабаваў абараніць сваю маёмасць, на месцы інцыдэнту з'явіліся супрацоўнікі міліцыі, якія яго затрымалі.

Вось што распавёў актывіст:

- Прыйшоў з пачатку ахоўнік ГЦ «Скала» з міліцыянтам, запатрабаваў сысці. Я сказаў, што закон на маім баку, і я маю права тут стаяць і што дазвол ад гандлёвага цэнтра мне не патрабуецца. Яны выклікалі нарад міліцыі. Нарад прыехаў, тады прыйшоў намеснік начальніка аховы – Чумак Андрэй. Усё было нармальна, ветліва, прэтэнзій не было. Міліцыянты перапісалі звесткі і з'ехалі. Хвілін праз 15-20 зноў прыйшоў намеснік начальніка і пачаў абурацца на падвышаным тоне і зноў: «сыходзь, гэта наша тэрыторыя, трэба дазвол» і ўсё ў гэтым духу. Далей я яму тлумачу нормы закона, на што ён мне адказаў: «У ж...у твой закон, я табе твае паперкі ў зад засуну», увогуле пачаў правакаваць на канфлікт.

Падышоў да мяне ўшчыльную, проста ўшчыльную, штурхнуў мяне тулавам і галавой, на што я яго рэфлекторна адштурхнуў рукой. Намеснік начальніка стаў адразу крычаць, што нібыта я на яго напаў, падрапаў. Адразу пачаў тэлефанаваць сваім калегам, якія даслоўна праз 30 секунд выскачылі з-за кута.

Я дастаў тэлефон і пачаў здымаць што там ніякіх драпін ні на целе, ні на твары няма. Тады Чумак накінуўся на мяне з кулакамі, проста зладзіў правакацыю. Пасля такіх дзеянняў я звярнуўся да міліцыянта, каб апошні зафіксаваў факт нападу, а той стаіць, як быццам нічога і не адбылося, быццам усё нармальна. Чумаку гадоў за 50, а міліцыянт-малады хлопец, які пры гэтай краме працуе і падпарадкоўваецца ахове крамы. Я зноў паспрабаваў Чумака сфатаграфаваць і той пачаў штурхацца. Пасля гэтага і ахоўнікі, і міліцыянт павалілі мяне тварам у асфальт, начапілі кайданкі, зацягнулі ў пакой аховы. У мяне ранкі, баліць нага. Буду патрабаваць зняцця збіцця. Цяпер пішу на Чумака заяву, а Чумак, у сваю чаргу, напісаў на мяне.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках