9 траўня 2024, Чацвер, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэф прадказаў Расеі абвал коштаў нафты і «сыравінны шок»

35
Грэф прадказаў Расеі абвал коштаў нафты і «сыравінны шок»
ГЕРМАН ГРЭФ
ФОТA: ТАСС

Кошты ўпадуць значна ніжэй за $40 за барэль, мяркуе кіраўнік Ашчадбанка.

Расейскай эканоміцы трэба будзе перажыць абвал коштаў нафты і новы «сыравінны шок», заявіў у пятніцу на Маскоўскім фінансавым форуме кіраўнік Ашчадбанка Герман Грэф. Кошт барэля, як мяркуе Грэф, можа абрынуцца «прыкметна ніжэй» за 40 даляраў праз «зніжэнне спажывання нафты ў свеце і фактычна бескантрольнага павелічэння» яе здабычы, паведамляе finanz.ru.

«Гэта прывядзе да вельмі нізкіх коштаў нафты. <...> У нас велізарныя выклікі наперадзе», - сказаў Грэф, дадаўшы, што Расея пакуль не гатовая да такіх рызык.

Дзеянні ўрада перад тварам гэтага выкліку, са слоў кіраўніка Ашчадбанка, падобныя на ўзвядзенне «лініі Мажына» (комплекс умацаванняў Францыі мяжы з Нямеччынай падчас Другой сусветнай вайны). «Французы былі перакананыя, што яны пабудавалі гіганцкую Цытадэль, і французскія генералы абсалютна расслабіліся. Толькі яны забыліся, што тэхналогіі змяніліся, і пацярпелі гіганцкі крах», - заявіў ён.

«У нас такая ж гісторыя, - працягнуў кіраўнік Ашчадбанка. - Калі мы будзем да ўчорашняга крызісу рыхтавацца, мы выпусцім заўтрашні».

Нацыянальныя праекты за 25 трыльёнаў рублёў, якія дзяржава фінансуе за кошт павышэння ПДВ і эканоміі на пенсіях з новым пенсійным узростам, «не дадуць шуканага выніку», папярэдзіў ён.

Са слоў Грэфа, цяпер у свеце складваецца іншая мадэль развіцця эканомікі, чым тая, якая была дзесяцігоддзе таму. «Стары інструментар не працуе. Тэхналогіі, якія нельга не заўважаць, зусім узарвалі ўсе сферы: сферу кіравання ў першую чаргу, сферу аховы здароўя, адукацыі», - дадаў ён.

Грэф заклікаў накіраваць грошы, прадугледжаныя ў бюджэце для рэалізацыі нацпраектаў, «на стварэнне новай мадэлі ў адукацыі, ахове здароўя, у дзяржаўным кіраванні, праваахове і ў судовай сістэме».

Ключавая праблема, падкрэсліў Грэф, заключаецца ў тым, што ўлада не мае ўяўлення пра «бізнэс-мадэлі эканамічнага росту».

«Гэта не залежыць ад аб'ёму грошай. У эфектыўнай сістэме кіравання ты ў адсутнасці рэсурсаў знаходзіш шляхі развязання, у неэфектыўнай мадэлі ты пры лішку рэсурсаў адзінае, што вырабляеш, - вялікую колькасць шуму», - дадаў Грэф.

Банк Расеі нагадаем, у свой «рызыковы прагноз» заклаў абвал коштаў нафты да 20-25 даляраў за барэль у 2020 годзе.

У гэтым выпадку, паводле разлікаў ЦБ, ВУП упадзе на 1,5-2%, разгубіўшы ўвесь рост, які Расстат па крупінках выціскаў у 2017-19 гг. інфляцыя разгоніцца ўдвая (да 7-8%); інвестыцыі абрынуцца (на 5,5-6,5%); насельніцтву давядзецца скараціць спажыванне (на 1,5-2%), а дзяржава пачне страчваць золатавалютныя рэзервы (38 млрд даляраў).

Галоўнай праблемай стане дэфіцыт валюты: па аб'ёме экспартных даходаў Расея вернецца ў 2005 год - 240 млрд даляраў (супраць 415 млрд сёлета).

Грамадзяне і бізнэс апынуцца адрэзаныя ад магчымасці закупляць замежныя тавары: аб'ёмы імпарту ўпадуць на 28%, да 177 млрд даляраў, мінімуму з 2006 года.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках