5 траўня 2024, Нядзеля, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«І тут я зразумела, што мы не можам пакінуць гэтых маленькіх разумнікаў у саўковым мінулым»

3
«І тут я зразумела, што мы не можам пакінуць гэтых маленькіх разумнікаў у саўковым мінулым»

Як дзіця задало недзіцячае пытанне на пікеце для збору подпісаў.

Вядомая рэжысёрка, актывістка грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Вольга Нікалайчык расказала пра незвычайную гісторыі на пікеце для збору подпісаў:

– Стаю ў пікеце каля крамы "Першамайскі" ва Уруччы – дзеці ідуць са школы. Можа, 2-і клас. Адзін застаўся пачытаць стэнд і стаў задаваць абсалютна дарослыя шчырыя пытанні.

"А навошта вы стаіце? А што гэта за выбары? А для чаго? А калі вас абяруць – што вы будзеце рабіць?"

Ну я шчыра і адказала – як для дзіцяці: "Я за справядлівасць. Каб дзеці і дарослыя жылі добра, каб была ў бацькоў добрая праца і бізнэс. Каб была добрая медыцына і адукацыя. Каб настаўнікі былі добрыя і цікавыя, каб дзетак любілі. Каб у крамах кошты былі невялікія і ежа якасная і экалагічная".

І тут малы такі: "А вы можаце зрабіць, каб суды не каралі невінаватых?"

У мяне адняло мову. Мінімум 30 чалавек за дзень падыходзіць выказаць мне сваю падтрымку і паставіць подпіс, многія ўвайшлі ў ініцыятыўную групу ўжо – маладыя і сталыя, добра адукаваныя і простыя.

Але тут я раптам абсалютна выразна зразумела, што мы не маем права на паразу. Мы не маем права пакінуць гэтых маленькіх разумнікаў з моднымі фрызурамі і бантамі, з плецачкамі за спінамі, у саўковым мінулым, дзе вальнадумства, іншадумства – злачынства паводле вызначэння, дзе ад дна саўковай цывілізацыі трэба адштурхнуцца нам самім – каб дзеці дыхалі свабодна і жылі добра.

Даўно я не бачыла блізка такіх дарослых вачэй. Маляняці я адказала: "Мы зробім усё, каб вы жылі добра і шчасліва".

Сёння стаю тамсама. З 14-й да вечару.

Сёння, 14 верасня, пікеты «Еўрапейскай Беларусі» для збору подпісаў пройдуць у наступных месцах:

Менск

Вуліца Няміга, 12б, каля рэстарана Макдональдс: 17-я – 19-я,

скрыжаванне вуліцаў Уральскай і Фролікава: 11-я – 17-я,

вуліца Русіянава, 7, універсам «Першамайскі»: 14-я – 19-я,

станцыя метро «Інстытут культуры», выхад на вуліцу Магілёўская: 13-я – 16-я,

вуліца Кальварыйская, 24, гіпермаркет «Карона»: 16.30 – 19.30,

вуліца Карбышава, 13, крама «Златка»: 14-я – 19-я,

пляцоўка ля ўваходу на Камароўскі рынак: 12-я – 17-я,

праспект Незалежнасці, 15: 12-я – 16-я.

Берасце

Вуліца Пушкінская, Цэнтральны рынак: 11-я – 15-я.

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» для збору подпісаў вы знойдзеце праз сцягі з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага звязу. Подпісы могуць ставіць толькі жыхары акругі, у якой вылучаюцца кандыдаты. Ва ўдзельнікаў пікета заўсёды можна ўдакладніць, дзе і калі можна паставіць подпіс за кандыдата, які вылучаецца ў вашай акрузе. Не забудзьцеся ваш пашпарт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках