5 траўня 2024, Нядзеля, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

23-гадовы беларус выйграў прэстыжную велагонку першай катэгорыі ў Італіі

1
23-гадовы беларус выйграў прэстыжную велагонку першай катэгорыі ў Італіі

Аляксандр Рабушэнка доўгі час быў другім, а цяпер выйграў гонку.

23-гадовы беларускі велагоншчык Аляксандр Рабушэнка выйграў прэстыжную італьянскую велагонку першай катэгорыі «Копа Агастоні» працягласцю 195 кіламетраў, піша tut.by.

Пасля сур'ёзных разборак на пагорках з паўтары сотняў удзельнікаў наперадзе ўтрымалася толькі двое - Рабушэнка і які ўваходзіць сёлета ў топ - 20 найлепшых гоншчыкаў свету казах Аляксей Луцэнка. На апошняй сотні метраў Луцэнка пачаў спрынт, Аляксандр спачатку ўседзеў у яго на коле, а перад фінішнай прамой выйшаў наперад.

Аляксандр Рабушэнка выступае сярод прафесіяналаў з восені 2017 года, прычым увесь гэты час абараняе колеры клуба UAE Team Emirates, які, нягледзячы на назву, мае італьянскія карані. Усе гоншчыкі каманды ў сённяшняй гонцы, акрамя беларуса, былі менавіта з Апенін.

Рабушэнка некалькі разоў станавіўся другім, а сёння змог атрымаць першую прафесійную перамогу.

Беларус таксама з'яўляецца чэмпіёнам Еўропы сярод моладзі. Гэты тытул ён здабыў у 2016 годзе. Нядаўна ён падоўжыў кантракт з UAE Team Emirates да канца 2020 года.

Адзначым, што гэта не адзіны поспех беларускага веласпорту сёння. На шматдзёнцы «Тур Кітая І» першае месца ў камандным заліку заняў велаклуб «Менск», а чэмпіён Беларусі Яўген Собаль стаў трэцім у асабістым заліку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках