11 траўня 2024, Субота, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі вітаў абмен палоннымі паміж Украінай і Расеяй

1
Папа Рымскі вітаў абмен палоннымі паміж Украінай і Расеяй

Пантыфік моліцца за больш хуткае заканчэнне вайны.

Папа Рымскі Францішак у нядзелю, 15 верасня, падчас размовы з пілігрымамі вітаў абмен палоннымі паміж Украінай і РФ.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на «Радыё Ватыкана».

«Дарагія браты і сёстры, на мінулым тыдні адбыўся доўгачаканы абмен палоннымі паміж Расейскай Федэрацыяй і Украінай. Цешуся за вызваленых, якія змаглі абняць сваіх самых блізкіх і не перастаю маліцца за больш хуткае заканчэнне канфлікту і за трывалы мір ва ўсходняй Украіне», - сказаў Папа Рымскі .

Нагадаем, 7 верасня паміж Украінай і Расеяй адбыўся маштабны абмен ўтрымоўванымі асобамі.

Ва Украіну ў рамках абмену прыбылі 35 украінцаў, сярод якіх палітвязні Алег Сянцоў, Аляксандр Кольчанка, Уладзімір Балух, Раман Сушчанка, Мікалай Карпюк, Станіслаў Клых, Павел Грыб, Яўген Панаў, Артур Панаў, Эдэм Бекіраў, Аляксей Сізановіч, а таксама захопленыя Расеяй у Керчанскай пратоцы маракі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках