7 траўня 2024, aўторак, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўрапейская Беларусь» праводзіць новыя пікеты для збору подпісаў: месца і час

1
«Еўрапейская Беларусь» праводзіць новыя пікеты для збору подпісаў: месца і час

Іх можна знайсці па сцягах з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага Звязу.

«Еўрапейская Беларусь» прадаўжае збор подпісаў для далейшага ўдзелу ў «парламенцкай кампаніі».

Сёння пікеты «Еўрапейскай Беларусі» пройдуць у Менску, Берасці, Светлагорску, Воршы, Бабруйску, Маладзечне, а таксама ў некалькіх населеных пунктах Слонімскага раёна, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

Месца і час правядзення:

Менск

Пляцоўка ля ўваходу на Камароўскі рынак: 12.00 - 17.00.

Станцыя метро «Інстытут культуры», выхад на вуліцу Магілёўскую: 15.00 - 17.00,

Вуліца Пуліхава, 3, крама «Еўраопт»: 16.00 - 18.00,

Вуліца Ложынская, 22, крама «Еўраопт»: 14.00 - 17.00,

Станцыя метро «Маскоўская», выхад на вуліцу Валгаградскую: 14.00 - 17.00,

Вуліца Мірашнічэнкі, 3 крама «Віталюр»: 12:00 - 17:00,

Берасце

вуліца Пушкінская, Цэнтральны рынак: 11.00 - 15.00,

Бабруйск

праспект Будаўнікоў, 58, крама «Санта»: 18.00 - 20.00,

Светлагорск

Рынак у мікрараёне Бярэзіна: 12.00 - 16.00,

Слонімскі раён

АГ. Азярніца: 12.00 - 15.00.

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» вы знойдзеце па сцягах з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага Звязу. Подпісы могуць ставіць толькі жыхары акругі, у якой вылучаюцца кандыдаты. Ва ўдзельнікаў пікета заўсёды можна ўдакладніць, дзе і калі можна паставіць подпіс за кандыдата, які вылучаецца ў вашай акрузе. Не забудзьцеся ваш пашпарт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках