8 траўня 2024, Серада, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму беларусы павінны ездзіць на тэхагляд у два разы часцей, чым у Еўропе?

20
Чаму беларусы павінны ездзіць на тэхагляд у два разы часцей, чым у Еўропе?

Рэч у нажыве або ў бяспецы?

У Беларусі для большасці аўтамабільных марак дзейнічае міжсэрвісны інтэрвал 15000 км. Адны аўтааматары мяркуюць, што гэта занадта шмат, і скарачаюць яго на асабістую ініцыятыву. А іншым, наадварот, здаецца, што гэта занадта часта. Тым больш што ў Еўропе заязджаць на сэрвіс трэба толькі раз на 30000 км. Чаму так? Будзем разбірацца, піша abw.by.

Уласна кажучы, мы адказваем на пытанне нашага чытача: "Цяпер у РБ у большасці дылераў сэрвіснае ТА робіцца праз 15000 км, але нядаўна адзін мне паведаміў, што праходзіў чарговае ТА на 30000 км у Польшчы ў афіцыйнага дылера і што наступнае ТА паводле іх нормаў неабходна праходзіць праз 30000 км, гэта значыць пры прабегу 60000 км або праз год, што пацвярджалася сэрвіснымі дакументамі. ТА на прабегу 60000 ён праходзіў у РБ, чым здзівіў нашых сэрвісмэнаў. Яны доўга спрачаліся пра тое, што ён павінен быў прыехаць у 45000 км , але ў выніку пагадзіліся з тым, што ўсё ў парадку, і захавалі гарантыю. Хацелася б гэтую тэму раскрыць больш падрабязна: чаму ў нас немагчыма зрабіць міжсэрвісныя інтэрвалы 30000 км? А так мне даводзіцца праз вялікія прабегі заязджаць на сэрвіс кожныя два месяцы, што не зусім зручна".

Гістарычна склалася так, што ўмовы эксплуатацыі аўто ў нашым рэгіёне разглядаюцца як больш цяжкія (праз кліматычныя асаблівасці, стан дарог, якасць паліва і г.д.), адсюль і скарачэнне міжсэрвісных інтэрвалаў у прабегу адносна еўрапейскіх краінаў. Перастрахоўка? Магчыма. Але пры гэтым вытворцам заяўляецца безадмоўная праца вузлоў аўтамабіля на ўвесь абвешчаны гарантыйны тэрмін, а ён у выпадку з некаторымі маркамі можа дасягаць 5 гадоў або 150000 км прабегу.

Вы скажаце, што кліматычныя ўмовы ў Польшчы супастаўныя з нашымі. Хай сабе і так, і што якасць паліва такая самая і далей паводле спісу. Але ў гэты момант беларускі рынак у многіх аўтавытворцаў адносіцца да рэгіёну СНД, многія беларускія дылеры працуюць праз расейскія прадстаўніцтвы і імпарцёраў, адпаведна план тэхнічнага абслугоўвання складаецца з аглядкай на зусім розныя ўмовы, якія ёсць у Беларусі, Расеі, Казахстане і г.д. Іншымі словамі, пры вызначэнні міжсэрвісных інтэрвалаў (не толькі замены маторнай алівы і фільтравальных элементаў, але таксама прывада ГРМ, свечак запальвання і г.д.) заўсёды закладваецца пэўны запас, бо адносна сярэдняга рэжыму эксплуатацыі ёсць як больш мяккія, так і больш жорсткія ўмовы.

Можна сказаць, што дылеры зацікаўленыя ў тым, каб кліенты як мага часцей прыязджалі на сэрвіс і пакідалі за абслугоўванне грошы. Але ёсць і іншы пункт гледжання: сапраўды гэтак сама аўтавытворцы зацікаўленыя ў тым, каб аўтамабіль адслужыў гарантыйны тэрмін, а далей хоць трава не расці. Што будзе з тым жа рухавіком пасля 150000 км, ні заводу, ні дылеру ўжо нецікава – гарантыйныя абавязальніцтвы скончыліся. А міжсэрвісныя інтэрвалы да 30000 км якраз адзін з маркетынгавых інструментаў: падаючы магчымасць абслугоўваць аўтамабіль радзей, вытворца атрымлівае канкурэнтную перавагу ў выглядзе больш даступнага абслугоўвання. У Еўропе гэта сапраўды важны момант, на які пакупнікі звяртаюць увагу.

Між тым мяркуецца, што павелічэнне тэрмінаў замены маторнай алівы вынікуе праблемы, пачынаючы з ранняга псавання ўкладышаў і заканчваючы скарачэннем тэрміну службы турбіны. У гэтым ёсць свая рацыя: у працэсе працы аліва акісляецца, асадкі ў ёй страчваюць свае якасці, астуджальныя здольнасці зніжаюцца. Інтэнсіўнасць гэтых працэсаў залежыць ад умоваў эксплуатацыі, па-добраму інтэрвал замены індывідуальны для кожнага аўтамабіля, таму для некаторых сучасных мадэляў момант чарговага візіту на сэрвіс "разлічваюць" самастойна. Але гэта хутчэй выключэнне з правілаў. У масе сваёй аўтамабілі абслугоўваюцца ў адпаведнасці з зацверджаным рэгламентам тэхабслугоўвання. У нас гэта ў сярэднім раз на 15000 км. Многія матарысты сцвярджаюць, што для нашых умоваў гэта занадта шмат, і рэкамендуюць увогуле скарачаць інтэрвалы да 7000–10000 км.

Ёсць яшчэ адзін немалаважны нюанс. Многія аўтааматары да гэтага часу прывязваюць да прабегу толькі замену алею і фільтра, называючы гэта "абслугоўваннем", хоць на самай справе перыядычнае ТА ўяўляе з сябе значна больш шырокі комплекс працаў, якія неабходна праводзіць з аўтамабілем. Пералік гэтых працаў, які ўключае не толькі замену тэхнічных вадкасцяў і фільтравальных элементаў, але і кантрольны агляд, праверку і рэгуліроўку розных вузлоў і сістэмаў, можна ўбачыць у кіраўніцтве да рамонту і эксплуатацыі для дадзенай маркі / мадэлі. Напрыклад, для асобных мадэляў патрабуецца перыядычнае абслугоўванне тармазной сістэмы са змазкай і распрацоўкай накіравальных. Так-так, як мінімум раз на год або раз на 15000 км, інакш тыя проста "закісаюць". Павелічэнне інтэрвалу ўдвая проста прывядзе да праблемаў з тармазной сістэмай, асабліва з нашымі зімовымі дарогамі, на якіх солі хоць адбаўляй.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках