7 траўня 2024, aўторак, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вось вам «адліга»

2
Вось вам «адліга»

Па-бандыцку ўзялі, па-зладзейску, з чорнага ўваходу, адпусцілі.

Гэта пра Паўла Усцінава і расейскія суверэнныя, да апошняга скрадзенага рубля, улады, піша тэлеграм-канал СерпомПо.

Але вось і ўсё. На гэтым дыялог улады і грамадства закончыўся. Водгук зверху на народныя выступы і звароты вычарпаўся.

Затое паскораным тэмпам прадоўжылася старое.

Арыштавалі шамана і пашылі для яго справу аб экстрэмізме. Супраць журналісткі Пракоп'евай гэбуха спешна распачала справу пра «апраўданне тэрарызму». Абмяркоўваецца пытанне пра прызнанне яшчэ 10 НКА непажаданымі арганізацыямі. У бандыцкім Пецярбургу ўлады, выкарыстоўваючы Мілонава, нібы венік, трасучы гаманцом, цягнуць за грошы прадажных грамадзянаў на мітынг пра «сумленна прамінулыя выбары». І нічога, зусім нічога не чуваць пра закрыццё «маскоўскай справы», вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, перагляд іх прысудаў, пакаранне вінаватых у збіцці людзей чыноўнікаў і паліцыянтаў.

Уладныя хлопцы сплюнулі ў бок Усцінавым (які абвесціў, што і сёння «палітыкай увогуле не цікавіцца»), насунулі глыбей кепкі на змяіныя вочы і рушылі ў будзённы свой рэпрэсіўны паход.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках