6 траўня 2024, панядзелак, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NEXTA: Клініка, у чыстым выглядзе клініка

42
NEXTA: Клініка, у чыстым выглядзе клініка

Блогер ставіць новы дыягназ Лукашэнку.

Лукашэнка – жывадзёр! «Ды я на месцы гэтага настаўніка галаву б адкруціў шчанюку нейкаму». Ой, не. Высветлілася, гэта пра дзяцей. Кіраўнік краіны абурыўся паводзінамі вучняў 4-га класа адной з гомельскіх школаў, якія непаважліва паставіліся да настаўніцы, якая непаважліва паставілася да вучняў, гаворыцца ў сюжэце блогера NEXTA на «Белсаце».

«Прыляцела» (праўда, не партай) – усім, акрамя настаўніцы. Строгае папярэджанне:

– прэм'ер-міністру Сяргею Румасу,

– кіраўніцы адміністрацыі Лукашэнкі Наталлі Качанавай,

– намесніку прэм'ер-міністра Ігару Петрышэнку,

– міністра адукацыі Ігара Карпенку папярэдзілі пра няпоўную службовую адпаведнасці.

«Калі Румас, Качанава і іншыя віцэ-прэм'еры і міністры мяне не чуюць, вы лепш збірайце партфелі і сыходзьце адразу» – патлумачыў Лукашэнка.

І зрабіў вымову намесніку старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзіміру Прывалаву, кіраўніку адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля Сяргею Казачку, намесніку старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталю Атаманчуку. А ўсё таму, што...

«Абсікаліся, што, бачыце, у сацсетках гэта размесцілі. А абсікаўшыся, пакаралі гэтую бедную настаўніцу».

Да таго ж звольнілі з пераводам на іншую працу кіраўніка галоўнай управы адукацыі Гомельскага аблвыканкама Сяргея Парошына, кіраўніцу ўправы адукацыі Гомельскага гарвыканкама Людмілу Крылістэнку, намесніцу кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля Алену Копу, шэраг іншых дробных чыноўнікаў і дырэктарку сярэдняй школы № 15 Гомеля Марыну Чарненку.

Дзіўна, што нам з вамі за гэта яшчэ не «прыляцела». Пагадзіцеся: клініка, у чыстым выглядзе клініка.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках