7 траўня 2024, aўторак, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук: Мяркую, трэба страйкаваць

27
Мянчук: Мяркую, трэба страйкаваць

Сапраўдныя перамены адбудуцца толькі пасля адстаўкі Лукашэнкі.

Пра гэта кажуць многія жыхары Менска, якія прыходзяць на перадвыбарчыя пікеты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

– З свайго досведу ведаю, што выбары – несумленныя, іх фальсіфікуюць, – сказаў адзін з жыхароў сталіцы, які паставіў подпіс за вылучэнне кандыдата ад «Еўрапейскай Беларусі». – Я наіўна хадзіў на іх, і бывала, быў адзіным прагаласавалым на ўчастку. А потым казалі пра 70% тых, хто прагаласаваў. Я прыходзіў за пяць хвілінаў да заканчэння галасавання на ўчастак, там адзінкі прагаласавалых былі. А выбары нібыта адбыліся.

Сёння быў прыемна здзіўлены, што збіраюць подпісы за апазіцыянераў. Пры змене Лукашэнкі памянялася б вельмі многае. Надзея толькі на гэта пакуль. На альтэрнатыўную ўладу.

Трэба страйкаваць. Трэба не падпарадкоўвацца. Рабіць забастоўкі, акцыі непадпарадкавання – на прыклад «жоўтых камізэлек» у Парыжы. Таму што за 25 гадоў нічога не памянялася.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках