6 траўня 2024, панядзелак, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белым доме пацвердзілі сустрэчу Зяленскага і Трампа 25 верасня

5
У Белым доме пацвердзілі сустрэчу Зяленскага і Трампа 25 верасня

Першая сустрэча двух прэзідэнтаў пройдзе ў Нью-Ёрку.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім 25 верасня

Пра гэта заявіў «Радіо Свобода» прадстаўнік Белага дома.

Першая сустрэча двух прэзідэнтаў пройдзе ў рамках сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у амерыканскім Нью-Ёрку.

Зяленскі і Трамп абмяркуюць пытанне мірнага ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе, супрацоўніцтва Украіны і ЗША ў галіне энэргетыкі і гандлю. Акрамя таго, тэмай перамоваў можа стаць заклапочанасць Вашынгтона спробай Кітая «завалодаць інтэлектуальнай уласнасцю Украіны», адзначылі ў Белым доме.

Са слоў прадстаўніка адміністрацыі прэзідэнта ЗША, Трамп таксама «закліча ўсе бакі» выконваць абавязацельствы ў рамках Менскіх пагадненняў.

Зяленскі здзейсніць візіт у ЗША 23-26 верасня для ўдзелу ў 74-й сесіі Генасамблеі ААН. Чакаецца, што ўкраінскі прэзідэнт выступіць з прамовай падчас агульных дэбатаў сесіі, а таксама возьме ўдзел у саміце аб мэтах устойлівага развіцця. У Офісе прэзідэнта анансавалі, што кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з Трампам у Нью-Ёрку, але дакладную дату не назвалі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках