6 траўня 2024, панядзелак, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З якім тварам віцэ-прэм'ер Дворнік атрымліваў чос ад Лукашэнкі

25
З якім тварам віцэ-прэм'ер Дворнік атрымліваў чос ад Лукашэнкі
УЛАДЗІМІР ДВОРНІК

Прызначаны на пасаду ў красавіку чыноўнік аддзімаўся за працу мінулага ўрада.

Відавочна, Лукашэнка шукае ўсякую нагоду для крытыкі ўрада Сяргея Румаса. Вось і ў Карэлічах на мясцовым ільнозаводзе віцэ-прэм'еру Уладзіміру Дворніку, прызначанаму на гэтую пасаду ў красавіку 2019-га, давялося адказваць за недахопы ільняной праграмы, піша «Салідарнасць».

Нагадаем, ільняную галіну ў краіне ратуюць у тым ліку і з дапамогай дзяржаўных праграм, больш за дваццаць гадоў.

Зачэпкай для крытыкі ў Карэлічах паслужыў той факт, што ў Гарадзенскай вобласці з сабраным з 7000 гектараў ураджаем ільну спраўляюцца ўсяго два заводы, а на Віцебшчыне лён з 13 тысяч гектараў перапрацоўваюць цэлых восем заводаў.

Як адзначаецца ў сюжэце тэлеканала АНТ, новыя чыноўнікі ва ўрадзе не змаглі знайсці адказ на гэтую, здавалася б, простую задачу.

- Хлопцы, так не пойдзе! - звярнуўся да віцэ-прэм'ера Дворніка і кіраўніка Камітэта дзяржкантролю Леаніда Анфімава беларускі дыктатар. - Я кажу, так не пойдзе. Бла-бла мне не трэба. Паклічце былога міністра, віцэ-прэм'ера. Ён вам раскажа, дзе мы планавалі мадэрнізаваць заводы.

Пры гэтым Лукашэнка выказаў думку аб тым, што Віцебскай вобласці, магчыма, дастаткова і чатырох ільнозаводаў, паабяцаўшы наведаць Паставы: «Крый вас бог, калі вы там не прыведзяце ўсё ў парадак!»

Агулам, дыктатар застаўся задаволены ўбачаным у Карэлічах. Чыноўнікам ён параіў ужываць досвед мясцовага ільнозавода на іншых аналагічных прадпрыемствах. Пры гэтым, за кадрам засталіся недаробкі праведзенай пяць гадоў таму мадэрнізацыі аднаго з цэхаў завода.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках