6 траўня 2024, панядзелак, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Украіны: Уступленне ў NATO застаецца нашай стратэгічнай мэтай

2
Міністр абароны Украіны: Уступленне ў NATO застаецца нашай стратэгічнай мэтай

Ва Узброеных сілах Украіны паскараюць пераход на стандарты NATO.

Уступленне ў NATO застаецца стратэгічнай мэтай Украіны. Пра гэта заявіў міністр абароны краіны Андрэй Загараднюк, піша «УНИАН».

«Па-першае, мы, вядома, пагаджаемся з тым, што Расея вельмі не хацела б, каб была наогул нейкая еўраатлантычная інтэграцыя Украіны. Гэта вядома з усіх крыніц, з адкрытых. Наш стратэгічны кірунак у NATO - гэта вядома не тое, што яны хацелі б бачыць. Але гэта стратэгічная мэта для Украіны. І гэтую стратэгічную мэту мы не скасоўваем. Мы наадварот паскараем усе змены для таго, каб быць гатовымі да гэтага», - заявіў ён.

7 лютага Вярхоўная Рада ўнесла змены ў Канстытуцыю што да стратэгічнага курсу дзяржавы на набыццё паўнапраўнага сяброўства Украіны ў Еўрапейскім Звязе і NATO.

20 красавіка на той час прэзідэнт Пятро Парашэнка зацвердзіў план мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгічнага курсу Украіны на здабыццё сяброўства ў ЕЗ і NATO.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках