6 траўня 2024, панядзелак, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія банкі страцілі трэць запасаў валюты

3
Расейскія банкі страцілі трэць запасаў валюты

У жніўні «валютная падушка» банкаўскай сістэмы сціснулася на $6,4 млрд.

Расейская банкаўская сістэма ўпершыню сёлета пачала страчваць запасы валюты.

У жніўні, на фоне выхаду замежных інвестараў з рубля, банкі былі вымушаныя расходаваць уласныя валютныя рэзервы, назапашаныя на замежных рахунках, піша finanz.ru.

За месяц «падушка бяспекі» расейскага валютнага рынку - ліквідныя актывы банкаўскай сістэмы за мяжой - сціснуліся на 35%, паведамляе ў пятніцу ў аглядзе па сектары Райффайзенбанк.

Каб пакрыць адток валюты з рынку, банкі вывелі 5 млрд даляраў з карэспандэнцкіх рахункаў у нерэзідэнтаў, а агульныя запасы свабоднай валюты скарацілі на 6,4 млрд даляраў. На 1 верасня яны складалі 12,1 млрд даляраў - на такую суму даступныя банкам запасы ліквідных актываў перавышалі абавязанні перад кліентамі паводле разліковых рахункаў.

«Хутчэй за ўсё, валюта, выведзеная з рахункаў банкаў-нерэзідэнтаў, канвертавалася ў рублі, што стрымала яго паслабленне ў жніўні», - адзначае аналітык Райффайзенбанка Дзяніс Парывай.

За месяц нерэзідэнты і «дочкі» замежных банкаў прадалі і канвертавалі ў валюту 221 мільярд рублёў, падлічыў ЦБ РФ.

Рэкордны з пачатку года распродаж суправаджаўся масавай ліквідацый угод Кэры-трейд на грашовым рынку. Сукупная пазіцыя замежных гульцоў на рынку валютных свопов скарацілася практычна да нуля, адзначаў цэнтрабанк ў «Аглядзе фінансавай стабільнасці»: інвестары зачынілі ўсе пазіцыі ў рамках стратэгіі, пры якой яны танна займалі ў замежнай валюце і размяшчалі сродкі на рублёвым рынку, зарабляючы на розніцы ставак.

Паводле вынікаў месяца ўпершыню з пачатку года нерэзідэнты сталі чыстымі прадаўцамі расейскіх дзяржаўных аблігацый - на 56 млрд рублёў.

Пра тое, што валюта была выдаткаваная менавіта на падтрымку рубля, кажа той факт, што адтоку па крэдытна-дэпазітных аперацыях у банкаў у жніўні не было, адзначае Парывай: фізасобы вывелі з рахункаў за 1,1 млрд даляраў, але затое юрыдычныя асобы прынеслі 1,7 млрд; яшчэ 800 млн даляраў млрд банкі атрымалі ад пагашэння крэдытаў, 200 млн заліў у сістэму Мінфін.

Дэфіцыту валюты ў сістэме па-ранейшаму няма - у банкаў лішак даляраў, які яны размяшчаюць праз аперацыі своп з Казначэйства РФ (на 1,5 млрд даляраў). Зрэшты, калі запасы працягнуць скарачацца з такой жа хуткасцю, «негатыўны эфект можа праявіцца на курсе рубля (больш выяўленае паслабленне, чым назіралася раней сёлета) і/або кошту валютнай ліквіднасці», папярэджвае экспэрт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках