11 траўня 2024, Субота, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі чакаюцца першыя замаразкі

5
Заўтра ў Беларусі чакаюцца першыя замаразкі

У сярэдзіне дня тэмпература паветра можа дасягаць 15 градусаў цяпла.

Пераменная воблачнасць і замаразкі на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца 23 верасня, паведамляе «Белсат» са спасылкай на Белгідрамет.

Ападкаў пераважна не чакаецца, толькі ноччу месцамі ў паўднёва-ўсходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер – паўночны, паўночна-ўсходні сярэдні.

Ноччу амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі прагназуюцца замаразкі да мінус 3 градусаў, месцамі тэмпература паветра складзе 1–4 градусы вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе будзе цяплей за ўсё – да 8 градусаў. У сярэдзіне дня тэмпература паветра можа дасягаць 9–15 градусаў цяпла.

У Менску дзённая тэмпература не перавысіць 10 градусаў і паступова пачне зніжацца ў наступныя дні. Нязначнае пацяпленне чакаецца толькі бліжэй да наступных выходных.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках