10 траўня 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-польскай мяжы з цягніка знялі журналіста і актывістку

9
На беларуска-польскай мяжы з цягніка знялі журналіста і актывістку
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Журналіста «Новага Часу» і актывісту знялі з цягніка, калі яны вярталіся дадому ў Беларусь.

Праваабаронцам «Вясны» 22 верасня стала вядома, што на беларуска-польскай мяжы «Цярэспаль-Берасце» з цягніка знялі журналіста «Новага Часу» і «Зялёнага Партала» Аляксандра Вялітчанку і актывістку Аліну Сцецову, калі яны вярталіся дадому ў Беларусь, паведамляе spring96. org.

Са слоў Аляксандра, у іх адразу забралі пашпарты, а пасля таго, як правялі дагляд рэчаў у цягніку, адвялі на асабісты дагляд. Аднак, каб яго ажыццявіць, работнікі мытнай службы павінны атрымаць подпіс начальніка, у якога выходны. Вядома, што мытнікі паехалі па подпіс. Вялітчанку і Сцецову закрылі ў зале памежнага кантролю. Яны чакаюць ужо больш за гадзіну, спазніўшыся на найбліжэйшыя цягнікі.

Пры даглядзе ў іх пыталіся пра экстрэмісцкую літаратуру.

«Потым параілі падумаць, чаму гэта адбываецца тут і цяпер», - кажа журналіст.

А 15:30 памежнікі пачалі асабісты дагляд журналіста. Скончылі праз 20 хвілін.

«Праверылі ўвесь заплечнік. Сказалі, распрануцца да майткоў.

Здаецца, усё было па працэдуры. Прысутнічаў сведка, памежнік, які здымаў з цягніка, і чалавек, які аглядаў мяне. Аформілі пратаколам, які далі падпісаць», - распавядае Аляксандр Вялітчанка.

Праз некаторы час дагледзелі і актывістку Аліну Сцецову. Асабісты дагляд актывісткі ажыццяўлялі жанчыны.

Пра прычыны такой увагі да журналіста і актывісткі беларускія мытнікі не паведамілі. Уся працэдура заняла больш за дзве гадзіны.

Пасля гэтага, як распавёў Аляксандр Вялітчанка, начальнік змены папрасіў прабачэння за ўсё і сказаў, што яму гэтая працэдура таксама непрыемная і што гэта не ягонае жаданне.

«І паўтарыў, каб я задумаўся, «дзе, калі, з кім і чаму», бо гэта можа прадаўжацца кожны раз пры перасячэнні мяжы», - дадаў журналіст.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках