8 траўня 2024, Серада, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Лукашэнка трапіў у няёмкае становішча з выказваннем пра ракеты сярэдняй далёкасці

50
Як Лукашэнка трапіў у няёмкае становішча з выказваннем пра ракеты сярэдняй далёкасці
ФОТА: Дзмітрый Азараў / «Камерсант»

Прэс-сакратарцы давялося апраўдваць дыктатара.

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант патлумачыла, пра якія ракеты казаў дыктатар на сустрэчы са старшынёй Дзяржкамваенпрама Раманам Галоўчанкам, паведамляе tut.by.

«Кажучы пра ракеты сярэдняй далёкасці, мелася на ўвазе не тэрміналогія, выкарыстаная ў Дамове пра ліквідацыю ракетаў сярэдняй і меншай далёкасці і датычная балістычных і крылатых ракетаў. Мелася на ўвазе наша ўнутраная класіфікацыя! І, сярод іншага, гаворка ішла пра новыя боепрыпасы да айчыннай РСЗА “Паланэз”, ужыванне якога павялічыла далёкую мяжу паразы з 200 да 300 кіламетраў», – апавяла Эйсмант.

Лукашэнка на сустрэчы з Галоўчанкам заявіў, што ў Беларусі ўжо стварылі ракету сярэдняй далёкасці (ад 1000 да 5500 кіламетраў. – заўвага. рэд.), цяпер у планах распрацаваць яшчэ больш магутную зброю.

«Размова ішла пра павелічэнне далёкасці, магутнасці гэтых ракетаў на падставе той базы, якая ў нас існуе, досведу нашых партнёраў, перш за ўсё Кітайскай Народнай Рэспублікі, з якой мы актыўна супрацоўнічаем у галіне ракетабудавання. Хацелася б ведаць, як тут прасоўваюцца пытанні і развязваюцца тыя задачы, якія былі пастаўленыя», – сказаў Лукашэнка.

Ён растлумачыў, што гаворка ішла пра ракету для рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Паланэз». Далёкасць яе – не большая за 300 кіламетраў.

Цяпер спецыялісты Дзяржваенпрама працуюць над ракетай, якая зможа лятаць ужо на 500 кіламетраў, але рэальнага ўзору такога боепрыпасу пакуль няма. Пра «класічныя» ракеты сярэдняй далёкасці казаць не выпадае.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках