7 траўня 2024, aўторак, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У скандальна вядомай гомельскай школе № 15 - новая дырэктарка

12
У скандальна вядомай гомельскай школе № 15 - новая дырэктарка
ФОТА: СЯРГЕЙ КАМЯКОЎ/TUT.BY

Звольніць колішнюю дырэктарку загадаў Лукашэнка.

У скандальна вядомай гомельскай школе № 15 - новая дырэктарка. Гэтую пасаду заняла Людміла Яўсеенка, якая была раней тут намесніцай дырэктара ў навучальна-выхаваўчай дзейнасці, паведамляе tut.by.

Колішняя дырэктар 15-й школы, звольненая пасля скандалу на даручэнне Лукашэнкі Марына Чарненка, заняла месца намесніцы дырэктара СШ № 65 Гомеля.

Нагадаем, 12 верасня падчас заняткаў настаўніца на замене брыдка вылаялася на вучня чацвёртага класа, трымаючы ў руках над ім парту; ягоныя аднакласнікі знялі падзеі на відэа. Гэта надзвычайнае для асобна ўзятай школы і ўсёй сістэмы беларускай адукацыі здарэнне прывяло да чарады непрыемных падзей: школу наведала прадстаўнічая камісія з аблвыканкама, для бацькоў 4-класнікаў, пры якіх усё і адбылося, правялі адмысловы сход, настаўніцу звольнілі. 18 верасня «загадам прэзідэнта» настаўніцу аднавілі на працы, затое звольнілі дырэктарку школы.

За нязробленыя захады для навядзення парадку ў школах і невыкананне даручэнняў дыктатара строга папярэджаны прэм'ер-міністр, кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі і куратар галіны віцэ-прэм'ер. Міністр адукацыі папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці, вымовы абвешчаныя шэрагу службовых асоб Гомельскага абл- і гарвыканкама. Таксама ў дачыненні да некаторых службовых асоб Гомельскага гарвыканкама, раённай адміністрацыі і дырэктара названай школы прынятая пастанова аб вызваленні ад займаных пасадаў з пераводам на іншую працу.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках