4 траўня 2024, Субота, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што вядома пра 16-гадовую экалагічную актывістку, якая раскрытыкавала сусветных лідараў на саміце ААН

25
Што вядома пра 16-гадовую экалагічную актывістку, якая раскрытыкавала сусветных лідараў на саміце ААН
ГРЭТА ТУНБЕРГ
ФОТА: STEPHANIE KEITH/GETTY IMAGES

У сеціве захопленыя прамовай Грэты Тунберг.

На кліматычным саміце ў рамках Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку 16-гадовая экалагічная актывістка са Швэцыі Грэта Тунберг выступіла з прамовай, у якой абвінаваціла сусветных палітыкаў у бяздзейнасці ў пытаннях клімату, піша «УНІАН».

Яе прамову многія назвалі моцнай і натхняльнай. У сеціве захопленыя словамі дзяўчынкі.

Поўны тэкст і відэа прамовы Грэты Тунберг:

- Я наогул не павінна быць тут. Я павінна быць у школе па іншы бок акіяна. Вы ўскладаеце надзеі на нас, на моладзь. Ды як вы смееце?! Вы раскідваецеся пустымі словамі, вы скралі мае мары, маё дзяцінства.

Мне яшчэ пашанцавала. Людзі пакутуюць. Людзі паміраюць і разам з імі гінуць цэлыя экасістэмы. Мы ўсе знаходзімся на парозе масавага вымірання. А вы кажаце толькі пра грошы, корміце нас казкамі аб бесперапынным эканамічным развіцці. Ды як вы смееце?!

Вось ужо больш за 30 гадоў навукоўцы папярэджваюць нас. Як вы можаце адварочвацца ад рэальнасці і казаць, што робіце ўсё магчымае? Вы кажаце, што чуеце нас і разумееце, што марудзіць нельга. Але, які б я адчай не адчувала, не хачу ў гэта верыць. Таму што калі вы сапраўды ўсё разумееце і нічога не робіце, то вы - увасабленне зла, і я адмаўляюся ў гэта верыць.

Скарачэнне эмісій цягам 10 гадоў на 50%, толькі на 50%, наблізіць нас да мэты ў 1,5 градуса і запусціць ланцуговую рэакцыю, якую мы не зможам кантраляваць. Нашаму пакаленню давядзецца неяк здабываць з атмасферы мільярды тон вашых выкідаў С02, а тэхналогій для гэтага не існуе. Нас не задавальняе 50%, таму што жыць з гэтым давядзецца нам.

Як вы можаце рабіць выгляд, што ўсё гэта можна выправіць з дапамогай тэхнічных развязанняў і нічога больш не мяняць? Вы здраджваеце нам, і моладзь пачынае гэта разумець. На вас глядзяць усе будучыя пакаленні. І калі вы нам здрадзіце, мы ніколі вам гэтага не даруем!

Хто такая Грэта Тунберг

Грэта Тунберг стала вядомая пасля экалагічных пікетаў пад швэдскім парламентам з патрабаваннямі да ўладаў узмацніць захады ў барацьбе са зменай клімату. Яе прыкладу рушылі ўслед школьнікі ў іншых краінах свету, якія пачалі выходзіць на пратэсты.

Так, ініцыятыва Тунберг ператварылася ў міжнародны рух пятнічных кліматычных страйкаў FridaysForFuture.

Са жніўня 2018 года Грэта не ходзіць па пятніцах у школу. Замест урокаў яна праводзіць пікеты каля будынка парламента Швэцыі. Такім чынам актывістка хоча звярнуць увагу палітыкаў на праблемы ў краіне, выкліканыя глабальным пацяпленнем.

У сакавіку 2019-га года швэдскія дэпутаты вылучылі Тунберг на атрыманне Нобелеўскай прэміі.

Пра страйк юнай актывісткі пішуць такія СМІ, як The Guardian, New Yorker, Time і іншыя. Яна нават з'явілася на вокладцы апошняга выдання.

Са слоў 16-гадовай актывісткі, прамовы для сваіх выступаў яна піша самастойна, толькі кансультуецца з навукоўцамі, калі трэба растлумачыць складаную тэрміналогію.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках