19 траўня 2024, Нядзеля, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон накіроўвае ў Ірак 750 салдатаў пасля нападу на амбасаду ў Багдадзе

1
Пентагон накіроўвае ў Ірак 750 салдатаў пасля нападу на амбасаду ў Багдадзе

Дадатковыя сілы будуць гатовыя да перакідання цягам некалькіх дзён.

Кіраўнік Пентагона Марк Эспер паведаміў, што ЗША пасля беспарадкаў ля амерыканскай амбасады ў Іраку неадкладна накіруюць у рэгіён 750 вайскоўцаў, паведамляе nv.ua.

Як напісаў Эспер у сваім Twitter, «дадатковыя сілы будуць гатовыя да перакідання цягам некалькіх дзён».

«Гэтае разгортванне з'яўляецца папераджальным дзеяннем, што прымаецца ў адказ на павышэнне ўзроўню пагрозы ў дачыненні да грамадзянаў ЗША», – напісаў ён, дадаўшы, што гаворка ідзе пра вайскоўцаў з 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі.

Раней паведамлялася, што ў сталіцы Ірака сотні дэманстрантаў паспрабавалі ўзяць штурмам амбасаду ЗША ў Багдадзе.

Паводле словаў амерыканскага лідара Дональда Трампа, за гэтай атакай стаіць Іран.

Пазней Трамп заявіў, што Іран заплаціць вялікі кошт у выпадку гібелі амерыканцаў у Іраку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках