10 жнiўня 2026, панядзелак, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сеціве з'явілася відэа трапляння ракеты ва ўкраінскі Boeing у Тэгеране

У сеціве з'явілася відэа трапляння ракеты ва ўкраінскі Boeing у Тэгеране
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ёсць факты, якія паказваюць на яго сапраўднасць.

У сеціве з'явілася відэа, на якім зафіксаванае магчымае траплянне ракеты ва ўкраінскі Boeing 737, які разбіўся ў Тэгеране 8 студзеня.

Адпаведнае відэа апублікаванае ў Telegram-канале PS752, паведамляе УНІАН.

Карыстальнік, які выклаў відэа, адзначыў, што сапраўднасць запісу на гэты момант не пацверджаная.

«Відэаматэрыял, які я атрымаў ад крыніцы – у той момант, калі ракета трапіла ў рэйс PS752. Я пакуль не магу праверыць відэа! Але, калі ласка, паведамце мне, калі вы знойдзеце што-небудзь. Я звязаўся з чалавекам, які адправіў гэтае відэа, каб даведацца, ці магу я атрымаць версію відэа, у якой ёсць метазвесткі або, прынамсі, паказаць яе ў тым жа месцы... PS752», – напісаў ён.

Пазней стала вядома, што на відэа паказаны жылы квартал у заходняй частцы Паранда, правінцыі Тэгерана (35.489414, 50.906917). Квартал знаходзіцца недалёка ад месца падзення ўкраінскага Боінга. Гэта сведчыць пра тое, што відэа можа быць сапраўдным.

У Іране ставяць пад сумнеў апублікаваныя ў СМІ сцвярджэнні, што самалёт «Міжнародных авіяліній Украіны» паблізу Тэгерана магла збіць праз памылку іранская ракета. Пра гэта ў каментары каналу CNN сказаў кіраўнік Арганізацыі цывільнай авіяцыі Ірана Алі Абедзадэ.

8 студзеня ў Іране разбіўся самалёт МАУ, 167 пасажыраў і 9 чальцоў экіпажа загінулі. Самалёт, які выконваў рэйс PS752 па маршруце Тэгеран – Кіеў, вылецеў з аэрапорта ў 6.10 паводле мясцовага часу і знік з радараў праз некалькі хвілінаў пасля вылету. На борце Boeing 737 знаходзіліся 11 грамадзянаў Украіны, у тым ліку 9 чальцоў экіпажа, а таксама 82 грамадзяніны Ірана, 63 грамадзяніны Канады, 10 грамадзянаў Швэцыі, чацвёра грамадзянаў Афганістана, тры грамадзяніны Нямеччыны і тры грамадзяніны Вялікай Брытаніі.

Ноччу 9 студзеня ў Іран выправіўся самалёт транспартнай авіяцыі Узброеных сілаў Украіны з 45 спецыялістамі розных галінаў, якія будуць удзельнічаць у высвятленні абставінаў катастрофы самалёта авіякампаніі МАУ, якая адбылася 8 студзеня ў аэрапорце Тэгерана, і ідэнтыфікацыі целаў загінулых.

У склад аператыўнай групы ўвайшлі прадстаўнікі Дзяржслужбы надзвычайных сітуацый, міністэрстваў абароны, замежных справаў, унутраных справаў, СБУ, РНБА, Дзяржавіяслужбы, Нацыянальнага бюро расследавання авіяцыйных падзей і інцыдэнтаў з цывільнымі паветранымі караблямі і авіякампаніі «Міжнародныя авіялініі Украіны».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках