7 траўня 2024, aўторак, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будучыня беларускага рубля ў тумане нявызначанасці

4
Будучыня беларускага рубля ў тумане нявызначанасці

Прагнозы экспэртаў на 2020 год.

Журналісты «Экономической газеты» сабралі прагнозы і меркаванні экспэртаў пра тое, з чым нам, магчыма, трэба будзе сутыкнуцца ў 2020 годзе. Як гаворыцца, інфармаваны, значыць, узброены.

Высілкі ўладаў будуць накіраваныя на падтрымку стратнага сектара эканомікі

Не трэба быць экспэртам, каб разумець, што выжыванне большасці стратных прадпрыемстваў дзяржаўнага сектара эканомікі даўно ўжо трывала звязанае са стаўленнем да іх дзяржавы. А, значыць, наўрад ці гэтыя прадпрыемствы калі-небудзь будуць адлучаныя ад дзяржаўнай падтрымкі.

У той жа час магчымасці наўпроставага крэдытавання такіх прадпрыемстваў вычарпаныя - дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту і замарожаныя праекты дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы намякаюць, што грошай на затыканне дзірак становіцца менш.

У выніку чыноўнікі вымушаныя знаходзіць крэатыўныя развязанні. То рэарганізацыю правядуць, растварыўшы стратнае прадпрыемства ў іншым, якое пакуль яшчэ трымаецца. То стратнаму прадпрыемству інвестыцыі прыцягнуць, знайшоўшы «інвестара» ў сваім жа раёне, якім, па дзіўным збегу абставінаў, становіцца прадпрыемства з пераважнай доляй дзяржавы.

Як мы не раз пісалі, такая практыка прыводзіць да сумных вынікаў, бо «хворае» прадпрыемства губіць здаровае і праз некалькі гадоў сітуацыя паўтараецца, толькі ў большым маштабе. Такія развязанні ў такой жа ступені неэфектыўныя, як і зафарбоўванне цвілі на сценах.

Іншы варыянт выратавання стратных прадпрыемстваў - наданне растэрміновак і адтэрміновак выплаты - добра знаёмае тым, хто паспеў папрацаваць з сельскагаспадарчымі або цэментнымі кампаніямі. Мы мяркуем, што такія развязанні будуць запатрабаваныя і ў 2020 годзе, а значыць, трэба быць вельмі асцярожнымі пры працы з дзяржпрадпрыемствамі, інакш выгадная ўгода можа стаць галаўным болем на доўгія гады.

Кошты могуць значна вырасці

У 2020 годзе ўрад плануе ўтрымаць інфляцыю на ўзроўні 5% гадавых. Калі ў 2019-м Нацбанк выдатна справіўся з гэтай задачай, то ў 2020-м у яго могуць узнікнуць складанасці, звязаныя са штучным павелічэннем заробкаў.

І так на побытавым узроўні інфляцыя адчуваецца больш высокай праз тое, што некаторыя таварныя групы ў 2019 годзе выраслі больш за афіцыйнае значэнне інфляцыі. Напрыклад, кошты мяса і птушкі павялічыліся на 11,2%, рыбы марожанай - на 12%, мукі пшанічнай - на 11,1%, ячных круп - на 17,2%, бульбы - на 14%, іншай гародніны - на 23,7%, бананаў - на 11,3%. Жыллёва-камунальныя паслугі падаражэлі на 11,8%, пасажырскі транспарт прыгараднага прызначэння - на 10,7%, бензін - на 19,6%, паслугі адукацыі (уключаючы дашкольную) - на 15,6%.

Такая тэндэнцыя захаваецца і ў 2020 годзе. Нават калі ўраду ўдасца ўтрымаць інфляцыю на ўзроўні 5%, гэта не азначае, што ваш сярэдні чэк з крамы не вырасце на 10-15% за той жа набор прадуктаў.

Асабліва адчувальным можа стаць рост коштаў паліва і транспарту. Нявызначанасць з пастаўкамі расейскай нафты, мадэрнізацыя нафтаперапрацоўкі, паступовае падвышэнне раздробных коштаў бензіну і дызпаліва пры адначасовым скарачэнні маржы АЗС для пераразмеркавання грошай у галіновым ланцужку на карысць перапрацоўшчыка - тыя фактары, якія будуць вызначаць дынаміку кошту паліва ў 2020 годзе.

Будучыня беларускага рубля ў тумане нявызначанасці

У доўгатэрміновай перспектыве рубель, хутчэй за ўсё, саступацьме асноўным валютам.

У сярэднетэрміновай фінансавай праграме рэспубліканскага бюджэту на 2020-2022 гады закладзеныя наступныя значэнні курсу даляра ЗША на канец года: 2020-ы - 2,2784 руб, 2021-ы - 2,3456 руб, 2022-і - 2,3894 руб. Што да расейскага рубля: 2020-ы - 3,3506 руб за 100 RUR, 2021-ы - 3,3509 руб, 2022-і - 3,3654 руб.

Гэта значыць, згодна з чаканнямі ўрада паслабленне нашай нацыянальнай валюты да даляра ЗША можа скласці да 8%, а да расейскага рубля дапускаецца ўмацаванне беларускага на 1,5%.

Даваць больш дакладныя прагнозы аб курсах валют цяжка праз вялікую колькасць фактараў, якія на іх уплываюць. Адно можна сказаць дакладна: інвестыцыі ў нацыянальнай валюце больш не маюць пераваг у выглядзе спрыяльнай крэдытна-грашовай палітыкі, як гэта было ў 2018 і 2019 гадах.

Гэта азначае, што трэба быць вельмі асцярожным з інвестыцыямі, намінаванымі ў рублях.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках