19 траўня 2024, Нядзеля, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістка з Віцебска: Кожны цяпер павінен стаць на Плошчы і сказаць «не» інтэграцыі

1
Актывістка з Віцебска: Кожны цяпер павінен стаць на Плошчы і сказаць «не» інтэграцыі
ФОТА: SVABODA.ORG

Алена Янушковская распавяла, чаму зрабіла свой выбар.

У Віцебску будуць суды не толькі за акцыі пратэсту, але і за заклікі да іх.

З 15-га студзеня ў Віцебску пачаліся суды над удзельнікамі акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» і ў падтрымку незалежнасці Беларусі, якая прайшла 29 снежня мінулага года, паведамляе «Радыё Рацыя».

Але адміністрацыйныя справы паводле артыкула 23.34 КоАП віцебскія міліцыянты пачынаюць не толькі за ўдзел, але і за заклікі падтрымаць прыхільнікаў суверэнітэту краіны.

Пратакол, складзены за рэпост аб'явы аб акцыі 29 снежня на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», атрымала жыхарка Віцебска Наталля Спірыдонава.

Прычым, пратакол яна атрымала праз пошту 14 студзеня, а суд, як напісана ў дакуменце, прайшоў яшчэ 9-га. Ці адбыўся судовы працэс напраўду, Наталля Спірыдонава не ведае. Прынамсі, ніякіх папер з суда яна не атрымлівала.

Такі пратакол атрымала і віцебская актывістка і блогерка Алена Янушкоўская. Яе таксама абвінавацілі ў тым, што яна «агітавала гараджан далучыцца да акцыі ў сацыяльных сетках». Дзень суда за гэта блогерка не ведае, але перакананая, што ўсё зрабіла правільна.

«Кожны чалавек, кожны беларус павінен абараняць сваю краіну. І кожны павінен стаяць на Плошчы і крычаць сваё «Не!». Ведаю, што многія людзі мяркуюць так жа, як і я. Але не ўсе яны гатовыя сказаць пра гэта гучна, змагацца з гэтым. Я ж больш трываць не хачу», - распавяла Алена Янушкоўская.

За ўдзел у віцебскай акцыі ў падтрымку дзяржаўнай незалежнасці Алену Янушкоўскую судзіцьмуць 21 студзеня. На мінулым тыдні яе двойчы аштрафавалі за ўдзел у менскіх пратэстных акцыях 20 і 21 снежня: ёй прысуджаныя два штрафы па 30 базавых адзінак (810 рублёў) кожны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках