11 траўня 2024, Субота, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці ў разгар зімы прачнуліся пчолы

9
У Берасці ў разгар зімы прачнуліся пчолы

Відэафакт.

У Берасці ў сярэдзіне студзеня прачнуліся пчолы. Відэадовад размясціў на сваёй старонцы берасцейскі блогер Кірыл Кветка, паведамляе tut.by.

«Погодка проста шэпча», - пракаментаваў аўтар відэа.

Пчолы, як правіла, прачынаюцца ў сакавіку-красавіку, а сыходзяць на супакой восенню, калі тэмпература паветра паніжаецца да дзесяці градусаў цяпла, а то і ніжэй. У агульнай складанасці пчала не спіць блізу паўгода, але актыўны меданос працягваецца не больш за месяц, паведамляе партал «Мир мёда».

Раней паведамлялася, што яшчэ 12 студзеня ў небе над Берасцем заўважылі зграю жураўлёў, якія вярталіся з выраю. У мінулыя гады таксама адзначаліся раннія прылёты жураўлёў, але гэта было ў лютым. Таксама 12 студзеня ў горад прыляцелі як мінімум дзве чарады белалобых гусей. Нармальны тэрмін іх вяртання - сакавік.

Цёплая зіма дзівачыць не толькі ў Берасцейскай вобласці: на Гарадзеншчыне ўжо збіраюць лісічкі, а ў Віцебску, Лунінцы і Менску расцвілі прымулы. Звычайна красаванне прымулы пры цёплым вільготным надвор'і можа пачацца ў сакавіку, багатае красаванне - з красавіка да чэрвеня. Часам паўторна гэта расліна квітнее ў верасні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках