5 траўня 2024, Нядзеля, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія СМІ апублікавалі аўдыязапіс, дзе прэм'ер-міністр крытыкуе Зяленскага

21
Украінскія СМІ апублікавалі аўдыязапіс, дзе прэм'ер-міністр крытыкуе Зяленскага
АЛЯКСЕЙ ГАНЧАРУК

У «Слузе народа» заяўляюць, што размова склееная.

На адным з пасяджэнняў украінскага Кабміна ў канцы мінулага года, дзе прысутнічалі прэм'ер-міністр Аляксей Ганчарук, кіраўнік Мінфіна Аксана Маркарава, кіраўнік НБУ Якаў Смолій і ягоная намесніца Кацярына Ражкова, нібыта выпрацоўвалі тлумачэнне для прэзідэнта аб прычынах умацавання курсу грыўны.

У апублікаваным на Youtube запісе гучаць галасы, падобныя на прэм'ер-міністра Аляксея Ганчарука, намесніцы кіраўніка НБУ Кацярыны Ражковай, піша censor.net.

Голас, падобны на голас прэм'ер-міністра, просіць дапамагчы яму растлумачыць прэзідэнту на запланаванай нарадзе ў эканамічнай палітыцы, што адбываецца з курсам, за кошт чаго ён умацоўваецца, і ці ёсць у бюджэце дзірка 50 мільярдаў. Таксама ён заяўляе, што ў Зяленскага "прымітыўнае разуменне эканамічных працэсаў".

Пасля публікацыі аўдыязапісу разгарэўся скандал. З'явіліся чуткі пра тое, што Ганчарук падаў у адстаўку, аднак Кабмін іх аспрэчыў.

Пазней крыніца nv.ua заявіла, што вельмі падобна на тое, што размова склееная з розных частак.

"На відэа надрукаваны тэкст часта не супадае са сказаным", – кажа суразмоўца, параўноўваючы гэтую гісторыю з раней апублікаваным аўдыязапісам размовы нардэпа ад СН Юрыя Караўчэнкава з праваахоўнікамі Крывога Рога.

Паводле словаў крыніцы, у гэтым жа пераконваў Ганчарук і Офіс прэзідэнта, куды яго сёння ўвечары, 15 студзеня запрасілі.

Таксама у фракцыі мяркуюць, што аўдыязапіс злілі прадстаўнікі Дзяржаўнай аховы Украіны, дзе, паводле словаў крыніцы, праслухоўваюць усіх топ-палітыкаў краіны. Але звальняць Ганчарука праз запіс і яго змест не плануецца.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках