17 траўня 2024, Пятніца, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Ірана заявіў аб павелічэнні аб'ёмаў узбагачэння ўрану

1
Прэзідэнт Ірана заявіў аб павелічэнні аб'ёмаў узбагачэння ўрану

Пры гэтым Тэгеран хоча захаваць «ядзерную ўгоду».

Аб'ёмы ўзбагачэння ўрану ў Іране перавысілі парог 2015 года, калі Тэгеран уклаў з ЗША, Расеяй, КНР, Вялікай Брытаніяй, Францыяй і Нямеччынай так званую ядзерную ўгоду - Супольны ўсёабдымны план дзеянняў (СУПД). Пра гэта заявіў у чацвер, 16 студзеня, прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані, паведамляе dw.com.

У 2018 годзе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб выхадзе ЗША з пагаднення і аднавіў санкцыі ў дачыненні да Ірана. У адказ Тэгеран пачаў паступова скарачаць захаванне сваіх абавязацельстваў.

Цяпер, са слоў прэзідэнта Раўхані, іранская ядзерная праграма больш «прасунутая», чым гэта было да Венскага ядзернага пагаднення 2015 года. Пры гэтым кіраўнік Ірана выключае поўны выхад сваёй краіны з ядзернага пагаднення. На ягоную думку, гэта верне пытанне Ірана ў парадак Рады Бяспекі ААН і пагражае краіне міжнароднымі санкцыямі. Тэгеран заяўляе, што гатовы ў кожны момант вярнуцца да выканання ўмоў угоды, як толькі ўсе бакі пагаднення будуць яго рэалізоўваць.

Напярэдадні стала вядома, што адміністрацыя Трампа прыстрашыла ўвесці 25-адсоткавы падатак на імпарт еўрапейскіх аўтамабіляў, калі Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына афіцыйна не абвінавацяць Іран у парушэнні ядзернай угоды.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках