10 траўня 2024, Пятніца, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Беларусь не знойдзе замену расейскай нафце аналагічнымі коштамі

24
Reuters: Беларусь не знойдзе замену расейскай нафце аналагічнымі коштамі

Казахстан і Азербайджан прадаюць свае гатункі нафты даражэй за расейскую Urals.

Улады Беларусі паведамілі, што разглядаюць некалькі варыянтаў для паставак нафты, альтэрнатыўных расейскім. Аднак спецыялісты агенцтва Reuters падлічылі, што кожны з іх будзе для Беларусі істотна даражэйшы за пастаўкі з Расеі

Як паведамлялася раней, з 1 студзеня Расея прыпыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, так як дзве дзяржавы не дамовіліся аб умовах пастаўкі. У пошуках нафты афіцыйны Менск звярнуўся ў Казахстан і Азербайджан. Пра гатоўнасць сваіх партоў для перавозу нафты, пастаўленай марскім шляхам, заявілі Літва і Латвія.

Беларусь не плаціла мыту на пастаўкі расейскай нафты. Кошт паставак нафты ў Беларусь вызначаўся паводле формулы, якая дзейнічала без змен з 2012 года і дазваляла пастаўшчыкам і пакупнікам дзяліць паміж сабой мыту. Так, у снежні 2019 года, з разлікаў Reuters, кошт нафты Urals з пастаўкай на НПЗ Беларусі быў прыкладна на 65 даляраў за тону ніжэй, чым кошт на базісе FOB Прыморск.

Калі Расея пачала падатковы манеўр ў нафтавай сферы, Беларусь стала страчваць выгаду ад паставак нафты. З падлікаў экспэртаў Reuters, да 2024 года, калі падатковы манеўр закончыцца, кошт нафты Urals для беларускіх заводаў стане вышэйшым за кошт Urals на базісе FOB Прыморск на 16-17 даляраў за тону.

Аднак марскія пастаўкі нафты Urals для беларускіх НПЗ не будуць таннейшымі за расейскія, мяркуюць трэйдары. Акрамя мыты беларускім пакупнікам давядзецца дадаткова плаціць за дастаўку сыравіны з Прыморска або Усць-Лугі ў прыбалтыйскія парты, яе перакідванне і пастаўку на заводы чыгуначным транспартам.

Да таго ж, Казахстан і Азербайджан прадаюць свае гатункі нафты даражэй за расейскую Urals.

Напрыклад, азербайджанскі гатунак Azeri Light цяпер прадаецца з прэміяй вышэй на 3 даляры за барэль да датаванага эталону. Расейскі гатунак CPC Blend з адгрузкай з порта Паўднёвая Азярэеўка прапануецца са зніжкай блізу 1 даляра за барэль на базісе CIF Аўгуста. А зніжка на Urals складае блізу 1,5 даляра за барэль да эталона.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках