9 траўня 2024, Чацвер, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі таксама загаварылі пра адстаўку прэм'ера

У Грузіі таксама загаварылі пра адстаўку прэм'ера
ГЕОРГІЙ ГАХАРЫЯ

Сярод магчымых кандыдатаў на пасаду - мільярдэр Бідзіна Іванішвілі.

Прэм'ер-міністр Грузіі Георгій Гахарыя пракаментаваў чуткі аб сваёй адстаўцы, паклікаўшы журналістаў "дачакацца фінальнай серыі".

Як паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на агенцтва "Новости-Грузия", такую заяву Гахарыя зрабіў пасля цырымоніі адкрыцця цеплаэлектрастанцыі ў горадзе Гардабані.

Гахарыя займае пасаду прэм'ер-міністра з верасня 2019 года. Пра магчымасць ягонай адстаўкі СМІ пачалі казаць праз чатыры месяцы пасля зацвярджэння новага складу ўрада.

У пятніцу Гахарыя ўпершыню пракаментаваў інфармацыю пра магчымую адстаўку. "Вы так настойліва пытаецеся. Хочаце, каб я вам раскрыў сакрэт? Дачакайцеся фінальнай серыі", - сказаў ён.

Разам з тым, тэлеканал "Пірвелі" са спасылкай на крыніцы ва ўрадавых колах паведамляе, што Гахарыю на пасадзе прэм'ера можа замяніць старшыня парламента Арчыл Талаквадзэ. Некаторыя інфармацыйныя агенцтвы называе магчымым кандыдатам Міхаіла Чхенкелі, які цяпер узначальвае Мінадукацыі Грузіі.

У апазіцыі не выключаюць, што месца Гахарыі можа заняць заснавальнік кіроўнай партыі, мільярдэр Бідзіна Іванішвілі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках