4 траўня 2024, Субота, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гілары Клінтан стала рэктаркай універсітэта ў брытанскім Белфасце

1
Гілары Клінтан стала рэктаркай універсітэта ў брытанскім Белфасце
ГІЛАРЫ КЛІНТАН
ФОТА: AP

Клінтан назвала прызначэнне на гэтую пасаду вялікім гонарам.

Экс-дзяржсакратарка і кандыдатка ў прэзідэнты ЗША Гілары Клінтан стала ганаровай рэктарамкай універсітэта Кўінз (Queen's University of Belfast) у брытанскім горадзе Белфаст. Аб гэтым паведамляецца на сайце навучальнай установы, піша РБК.

«(Былая) дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан, пачынаючы з 1 студзеня 2020 года, стане новай рэктаркай Універсітэта Кўінз у Белфасце тэрмінам на пяць гадоў», - гаворыцца ў заяве ўніверсітэта. Адзначаецца, што Клінтан стане першай жанчынай на гэтай пасадзе.

Са слоў прарэктара ўніверсітэта Стывена Прэнтэра, Гілары Клінтан унесла ў Паўночную Ірландыю значны ўклад. Ён перакананы, што Клінтан стане выдатным абаронцам інтарэсаў універсітэта і «натхняльнай ролевай мадэллю» для ўніверсітэцкай супольнасці.

У сваю чаргу, сама Клінтан назвала прызначэнне на гэтую пасаду вялікім гонарам. У кастрычніку 2018 года ёй прысвоілі ганаровую доктарскую ступень гэтага ўніверсітэта.

Гілары Клінтан выступала кандыдаткай Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года, аднак па выніках гонкі яна саступіла кандыдату ад Рэспубліканскай партыі Дональду Трампу.

У лістападзе 2019 года Клінтан не выключыла, што возьме ўдзел у прэзідэнцкай гонцы ў 2020 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках