11 траўня 2024, Субота, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джонсан перасцярог Пуціна

7
Джонсан перасцярог Пуціна
БОРЫС ДЖОНСАН
ФОТА: AFP / KIRSTY WIGGLESWORTH

Прэм'ер Вялікай Брытаніі ўпершыню сустрэўся з кіраўніком Крамля.

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан упершыню на пасадзе кіраўніка ўрада сустрэўся з Уладзімірам Пуціным у Берліне. Ён перасцярог расейскага лідара ад агрэсіўных дзеянняў на брытанскай тэрыторыі. Два лідары сустрэліся ў перапынку міжнароднай канферэнцыі датычна Лівіі, паведамляе RFI.

Джонсан назваў атручэнне былога агента Сяргея Скрыпаля "неасцярожным выкарыстаннем хімічнай зброі" і "нахабнай спробай забойства нявінных людзей". Борыс Джонсан папярэдзіў расейскага лідара, што пазіцыя Вялікай Брытаніі ў "справе Скрыпаляў" не змянілася, паведаміла прэс-служба прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі ў камюніке.

Нармалізацыі міждзяржаўных двухбаковых стасункаў не будзе, пакуль Расея не спыніць дзеянні, што пагражаюць Вялікай Брытаніі ды яе хаўруснікам, – сказаў Борыс Джонсан.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках