11 траўня 2024, Субота, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, як схуднець пры дапамозе адной шклянкі вады

11
Навукоўцы распавялі, як схуднець пры дапамозе адной шклянкі вады
Фота: Depositphotos / photography33

Японскія навукоўцы распавялі, у які час трэба выпіваць шклянку вады для эфектыўнага схуднення.

Японскія навукоўцы распавялі, як адна шклянка вады на дзень здольная дапамагчы скінуць лішнюю вагу, паведамляе ont.by.

Са слоў спецыялістаў, як толькі вы прачнуліся, неабходна адразу выпіць шклянку вады замест кавы ці гарбаты. Пасля гэтага можна пачысціць зубы. Прыступаць да сняданку рэкамендуецца не раней, чым праз 45 хвілін пасля пітва.

Цягам дзвюх гадзін пасля сняданку спецыялісты рэкамендуюць устрымлівацца ад прыёму ежы.

Такім чынам, выпіваючы па шклянцы вады нашча і прытрымліваючыся збалансаванага харчавання, чалавек стане паступова худнець. Выконваючы гэтыя правілы, ужо праз месяц прыйдзе ў норму цукар і крывяны ціск.

Акрамя гэтага, згодна з Японскай медыцынскай асацыяцыяй (JMA), вада нашча дапамагае выводзіць з арганізма таксіны, прадухіляць пякотку, а таксама паскараць метабалізм.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках