5 траўня 2024, Нядзеля, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран прызнаў, што збіў украінскі «Боінг» дзвюма ракетамі «зямля – паветра»

Іран прызнаў, што збіў украінскі «Боінг» дзвюма ракетамі «зямля – паветра»

Апублікаваная справаздача.

Арганізацыя цывільнай авіяцыі Ірана апублікавала другую справаздачу пра крушэнне ўкраінскага "Боінга". У дакуменце гаворыцца, што самалёт быў збіты дзвюма ракетамі класа "зямля – паветра" малога радыусу дзеяння з зенітна-ракетнага комплексу "Toр-M1" расейскай вытворчасці. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Паводле звестак іранскіх уладаў, дзве ракеты былі выпушчаныя ў "Боінг" "Міжнародных авіяліній Украіны" з паўночнага напрамку. Праз 6 хвілінаў пасля вылету з аэрапорта Тэгерана лайнер знік з экрана асноўнага радара. Пасля трапляння ракетаў самалёт пачаў імкліва траціць вышыню, адхіліўся ад курсу, праляцеў міма жылога раёна і ягоны першы кантакт з зямлёй адбыўся ў грамадскім парку, дзе "Боінг" сутыкнуўся з перашкодай, перасёк футбольнае поле, упаў і загарэўся.

Раней у сацыяльных сетках было апублікаванае відэа з камераў назірання.

У справаздачы Іран прызнаў, што бартавыя самапісцы збітага "Боінга" з'яўляюцца аднымі з найбольш складаных канструкцый такога кшталту ў свеце, і ў Тэгерана няма тэхнічнай магчымасці для іх дэшыфроўкі. Паводле звестак Bloomberg, Францыя і ЗША адмовіліся паставіць Ірану такое абсталяванне. Лёс "чорных скрыняў" па-ранейшаму застаецца невядомым. Раней паведамлялася, што Іран збіраецца самастойна заняцца расшыфроўкай самапісцаў, аспрэчыўшы, тым самым, паведамленне пра іх перадачу Украіне.

"Боінг" "Міжнародных авіяліній Украіны", які выконваў рэйс з Тэгерана ў Кіеў, разбіўся 8 студзеня неўзабаве пасля ўзлёту. На борце знаходзіліся 176 чалавек, большасць з іх – грамадзяне Ірана і Канады. Усе яны загінулі.

Спачатку іранскія ўлады сцвярджалі, што прычынай авіякатастрофы стала тэхнічная няспраўнасць лайнера. Пазней Тэгеран прызнаў, што самалёт быў збіты ракетай класа "зямля – паветра". Адказнасць за абстрэл узяў на сябе Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі. Там сцвярджаюць, што лайнер збілі памылкова ў чаканні магчымых удараў ЗША. У Іране ўспыхнулі пратэсты. МЗС прызнаў, што незадаволенасць грамадзянаў выклікалі дзеянні ўладаў і вайскоўцаў, якія схавалі інфармацыю пра прычыны авіякатастрофы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках