16 красавiка 2024, aўторак, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін не хоча быць «настаўнікам» праз рызыку двоеўладдзя ў РФ

6
Пуцін не хоча быць «настаўнікам» праз рызыку двоеўладдзя ў РФ
ФОТА: РІА НОВОСТИ

Пуцін заявіў, што такая сітуацыя была б пагібельнай для Расеі.

З'яўленне ў Расеі інстытута, які стаяў бы над кіраўніком дзяржавы, будзе «абсалютна пагібельнае» для краіны, заявіў на сустрэчы са студэнтамі і школьнікамі ў адукацыйным цэнтры «Сірыус» у Сочы прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін (трансляцыю сустрэчы вёў тэлеканал «Россия 24»), паведамляе РБК .

«Тое, што вы прапануеце, будзе падрываць інстытут прэзідэнта. Для такой краіны, як Расея, гэта не пасуе», - сказаў Пуцін, адказваючы на пытанне студэнткі аб тым, ці магчыма ўвядзенне ў Расеі - па прыкладзе Сінгапура - пасады міністра-настаўніка.

Неабходнасць увядзення такой пасады студэнтка патлумачыла жаданнем забяспечыць пераемнасць улады і ўстойлівасць дзяржавы пасля таго, як Пуцін пакіне пасаду прэзідэнта Расеі.

«Нам трэба будзе працаўладкоўвацца, заводзіць сем'і, неяк рэалізоўвацца ў жыцці, і такія важныя працэсы выпадуць на перыяд перамен, бо вы скончыце свой тэрмін як прэзідэнт. І наогул перыяд перамен выклікае непакой. Паколькі тое, што было ў 1990-я... Калі верыць бацькам, на вуліцу было страшна выйсці», - сказала дзяўчына.

«Вы хочаце, каб я быў настаўнікам, так?» - пацікавіўся Пуцін. І, атрымаўшы адказ «як варыянт», сказаў, што сінгапурскі досвед для Расеі не падыходзіць.

«У розных краінах розная сітуацыя, розная гісторыя, розная культура. У нас, калі з'явіцца нейкі інстытут над прэзідэнтам, гэта будзе азначаць не што іншае, як двоеўладдзе. Абсалютна згубная сітуацыя для такой краіны, як Расея», - растлумачыў Пуцін.

У той жа час Пуцін высока ацаніў дзеянні Лі Куан Ю, які быў першым прэм'ер-міністрам Сінгапура і займаў гэту пасаду больш за 30 гадоў (1959-1990), а затым быў старэйшым міністрам (1990-2004) і міністрам-настаўнікам (2004-2011 ). Апошнюю пасаду Лі Куан Ю займаў ва ўрадзе, якім кіраваў яго сын, цяперашні прэм'ер-міністр Сінгапура Лі Сянь Лун.

«Ён быў бацька, татка. Так што там пераемнасць была прамая», - сказаў Пуцін, назваўшы Лі Куан Ю выбітным чалавекам, які стварыў Сінгапур як краіну.

Раней у сераду прэзідэнт РФ перасцярог ад эксперыментаў з парламенцкай формай кіравання. Са слоў Пуціна, такая сістэма нярэдка дае збоі, што не дазваляе сфармаваць урад, а ў Расеі такая сітуацыя стала б катастрофай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках