25 красавiка 2024, Чацвер, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мяжа пройдзеная: у менскіх новабудоўлях «квадрат» каштуе даражэй за $1,5 тысячы

18
Мяжа пройдзеная: у менскіх новабудоўлях «квадрат» каштуе даражэй за $1,5 тысячы

Цэны на сталічныя новабудоўлі пачалі рух уверх яшчэ з 2016 года.

Да вясны 2019- га ўсе, хто яшчэ думаў будавацца і быў упэўнены, што квадратны метр каштуе 1200 даляраў, са здзіўленнем заўважылі, што гэта не так і «квадрат» у аднапакаёвай кватэры вырас як мінімум на 100 даляраў, а то і на ўсе 200 . Гаворка ідзе пра камерцыйных забудоўшчыкаў і дамы класа стандарт (эканом цяпер будуецца ў асноўным для чаргавікоў). Цяпер цэны ў папулярных сталічных новабудоўлях і зусім перасягнулі псіхалагічную мяжу ў 1,5 тысячы даляраў за квадратны метр.

ФОТА: ВАДЗІМ ЗАМІРОЎСКІ, TUT.BY

Дырэктар агенцтва нерухомасці «БелЦТН» і ганаровы старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя «Нерухомасць» Мікалай Прасталупаў кажа, што падвышэнне коштаў на першасным рынку жылля - плаўны працэс, які пачаўся яшчэ ў 2016 годзе. І рост коштаў працягнецца. Гэта, на думку экспэрта, перш за ўсё абумоўлена малой прапановай: аб'ёмы будаўніцтва ў Менску павінны быць як мінімум утрая большыя.

Tut.by паглядзеў, колькі каштуе цяпер квадратны метр у папулярных новабудоўлях сталіцы.

ФОТА: AIRON.BY

Кампанія «Айран» цяпер вядзе будаўніцтва на некалькіх менскіх пляцоўках - у раёне станцыі метро «Пятроўшчына» і вуліцы Нававіленскай. Вясной 2019 года квадратны метр у аднапакаёвай кватэры плошчай 40 м² у ВК «Пятроўшчына» каштаваў 1320 даляраў (у растэрміноўку); цяпер, ужо ў іншай секцыі, - 1480 даляраў. Розніца на «квадраце» - 160 даляраў, за ўсю кватэру - 6,4 тысячы. А ў ВК «Левада», што будуецца ў раёне вуліцы Нававіленскай, кошт квадратнага метра ў аднапакаёвай кватэры такога ж метражу пераваліў за 1,5 тысячы даляраў: у растэрміноўку - 1550.

Перасягнулі псіхалагічную адзнаку і цэны ў жылым комплексе, які ўзводзіць каля станцыі метро «Міхалова» кампанія «10 УНР-інвест». Мінулай вясной на старце продажаў кошт квадратнага метра ў аднапакаёвых кватэрах у растэрміноўку быў 1425-1450 даляраў, цяпер, калі дом мае высокую ступень гатоўнасці, цана квадрата 1525-1550. Розніца на адным квадраце - 100 даляраў, на кватэры ў 41 «квадрат» - 4,1 тысячы.

ВЫЯВЫ: BIR.BY

Сербскі забудоўшчык «Дана Холдынгз», цэны якога даўно перасягнулі псіхалагічныя паўтары тысячы даляраў за квадратны метр, вырашыў не траўмаваць сваіх кліентаў і паказаў цэны ў еўра. Так, у ЖК «Менск-Мір» у доме «Александрыя», які будуецца, самы нізкі кошт квадратнага метра ў аднапакаёвых кватэрах у растэрміноўку на 10 гадоў - 1490 еўраў, з плошчай кватэры 63 м². Кошт «квадрата» ў гэтай жа кватэры, але пры 100%-най аплаце - 1192 еўры, а ў далярах - 1322. Калі браць студыю ў 29 квадратных метраў, то кошт за метр будзе ўжо 1770 еўраў пры растэрміноўцы і 1416 пры 100%-най аплаце. Але калі пералічыць 1416 еўраў на звыклыя нам даляры, выходзіць 1570 за «квадрат».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках