26 красавiка 2024, Пятніца, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Клайпедзе не ўдалося разгрузіць нарвежскую нафту для Беларусі

20
У Клайпедзе не ўдалося разгрузіць нарвежскую нафту для Беларусі

Разгрузка павінна была пачацца сёння.

22 студзеня ў Клайпедскім порце павінна была пачацца разгрузка танкера з 80 тысячамі тон нарвежскай нафты, якую купіла Беларусь. Аднак, як інфармуе kurier.lt, яе адклалі да чацвярга. Кіраўніцтва порта спасылаецца на «неспрыяльныя ўмовы надвор'я» (моцны вецер). Чакаецца, што раніцай 23 студзеня танкер увойдзе ў порт. А пакуль «Breiviken» знаходзіцца ў моры каля Клайпеды і чакае дазволу.

Нафту адгрузяць з танкера ў нафтатэрмінал, а пасля - у цыстэрны. Дастаўка на наваполацкі НПЗ «Нафтан» будзе ажыццяўляцца па чыгунцы.

У Беларусі няма дамовы на пастаўкі ў 2020-м годзе расейскай нафты, таму з 1 студзеня яны былі спыненыя. Перамовы вынікаў пакуль не далі, яны прыпыненыя. У Менску лічаць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць расейскім нафтавым кампаніям маржу ў ранейшых аб'ёмах. Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі з канца 2019 года пачаўся пошук альтэрнатыўных варыянтаў пастаўкі нафты. Першая ластаўка - нарвежская нафта.

Днямі Лукашэнка заявіў, што ў Расеі будзе набывацца 30-40% патрэбнай нафты, астатняе плануецца завозіць праз краіны Балтыі і Украіну.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках