СБУ затрымала шпіёна «ЛНР», які пяць гадоў хаваўся ад следства
3- 29.01.2020, 19:05
- 17,616
Шпіён спрабаваў патрапіць ва Украіну «паводле пасведчання кіроўцы».
У Луганскай вобласці затрымалі шпіёна прарасейскай тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР».
Як распавялі ў Службе бяспекі Украіны вясной 2014 года жыхар Севераданецка далучыўся да акупацыйных сіл РФ і збіраў інфармацыю аб перамяшчэнні ўкраінскіх вайскоўцаў, якія былі задзейнічаныя ў АТА.
Таксама паведамляецца, што да сваёй шпіёнскай дзейнасці ён прыцягнуў яшчэ двух чалавек.
Сабраныя звесткі зламыснік перадаваў сваім куратарам, якія выкарыстоўвалі іх для падрыхтоўкі дыверсій.
У дачыненні да супольніка акупантаў была распачатая крымінальная вытворчасць паводле ч. 1 арт. 258-3 КК Украіны (ад 8 да 15 гадоў), аднак ён збег у Расею і больш за пяць гадоў хаваўся ад следства.
Затрымалі шпіёна на памежным пункце пропуску Танюшаўка, праз які ён спрабаваў трапіць ва Украіну «паводле свайго пасведчання кіроўцы».