19 траўня 2024, Нядзеля, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

300 працаўнікоў Пінскай запалкавай фабрыкі засталіся без працы

86
300 працаўнікоў Пінскай запалкавай фабрыкі засталіся без працы
ФОТА: ЯНДЭКС.КАРТЫ

Дакіраваліся.

Пінская трагедыя. Так, так. Па іншаму і не сказаць. Менавіта, напярэдадні новага года гэта і здарылася.

Бац, і кропка! Маштабная трагедыя. Для соцень жыхароў Пінска. Для соцень сем'яў.

Пінская запалкавая фабрыка, якую пачыналі яшчэ браты Лур'е ў далёкім 1880 годзе, перажыла Першую сусветную, прыход камуністаў, Грамадзянскую вайну, Нэп, Другую сусветную, планавую эканоміку, раскіданне СССР, але 2019 год яна не перажыла. Гэтая ўлада яе паставіла на калені. А потым наогул прыдушылі і закрылі. Усё. Больш гэтай вытворчасці няма. Пінскія запалкі сышлі ў мінулае. Як і сотні працаўнікоў фабрыкі.

27 снежня на фабрыцы быў апошні працоўны дзень. І для трохсот яе былых супрацоўнікаў, як і для ўсяго маленькага Пінска, гэта, фактычна, цэлая трагедыя.

127 гадоў працавала і працавала, ва ўсялякае надвор'е і за ўсялякімі кіраўніках. А тут - бац! Не збераглі. Не змаглі. Не захацелі.

А колькі такіх фабрык, заводаў і іншых вытворчасцяў за гэтай уладай за 25 гадоў - у бездань!? А потым нізкім коштам усе будынкі і аб'екты ў чыюсьці ўласнасць. Дзяды будавалі, рабілі і маглі - а гэтыя не змаглі.

Вось жа! Інакш трагедыяй і не назавеш. Для людзей. Я разумею, 21 стагоддзе і прагрэс ўсюды, усё цячэ і ўсё мяняецца. Аднак. Дакіраваліся.

У мяне такое адчуванне. Хоць самае сучаснае прадпрыемства гэтай уладзе дай... яны яго давядуць хутка і "якасна" да банкруцтва без праблем і з карысцю для сябе асабіста. Дзікуны.

А для людзей - сапраўдная трагедыя. Усё і ўсіх пад "нож".

Ну, увогуле, як і ўсё ў краіне. Суцэльная трагедыя.

Хоць? Не, хлушу. Сёння пачынаецца калядны турнір у хакеі імя Лукашэнкі. Усё ў госці да нас і за наш кошт. Ну, глядзець як "лідар" нацыі усіх перамагае і ягоная каманда становіцца наймацнейшай. Гэта наша ўсё!

А людзі і фабрыка? Ды ну іх! Не галоўнае.

Віктар Гарбачоў, Фэйсбук

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках