10 траўня 2024, Пятніца, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: У тых, хто кінуў паліць, лёгкія «чароўным чынам» вылечваюцца

7
Навукоўцы: У тых, хто кінуў паліць, лёгкія «чароўным чынам» вылечваюцца

Адмова ад палення запускае паўторны рост здаровых клетак.

"Адмова ад палення запускае паўторны рост здаровых клетак і ліквідуе частку шкоды, нанесенай дзесяцігоддзямі інтэнсіўнага палення, сцвярджаюць навукоўцы, – паведамляе The Times (пераклад – inopressa.ru). – Папаўняцца здаровымі клеткамі могуць пачаць нават дыхальныя шляхі 70-гадовага чалавека, які выпаліў за жыццё 10 тыс. пачкаў цыгарэтаў. Як паказала даследаванне, заснулыя клеткі ў слізістай дыхальных шляхоў, якія не былі пашкоджаныя тытунёвым дымам, могуць прачнуцца і пачаць памнажацца, замяняючы пашкоджаныя".

"Раней у іншым даследаванні ўжо было даказана, што ў былых курцоў, якія кінулі паліць 7 гадоў таму, рызыка развіцця раку лёгкіх на 43% ніжэйшая, чым у тых, хто ўсё яшчэ паліць. Людзі, якія кінулі паліць 12 гадоў таму, зніжалі такую рызыку на 72%", – паведамляецца ў артыкуле.

"Даследаванне, пра якое паведамляе часопіс Nature, прымушае выказаць здагадку, што людзі, якія кінулі паліць, маюць больш генетычна здаровых клетак лёгкіх, чым людзі, якія ўсё яшчэ паляць.

"Гэтае даследаванне паказвае, што адмова ад палення можа даць значна больш, чым проста спыніць далейшае пашкоджанне лёгкіх", – заявілі ў Cancer Research UK.

"...Клеткі лёгкіх чалавека, які ніколі не паліў, маюць нармальны або блізкі да нармальнага ўзровень здароўя. У курцоў гэты паказнік падае да 4–10%, але ў тых, хто кінуў паліць, дзель здаровых клетак можа вярнуцца да 20–40%", – адзначаецца ў публікацыі.

"Даследнікі з Інстытута Сенгераў у Эсэксе і шпіталя ўніверсітэцкага каледжа ў Лондане выявілі, што перавагі спынення палення пачынаюцца неадкладна, назапашваюцца з часам і становяцца відавочнымі нават тады, калі адмова ад палення адбылася ў пажылым узросце, – паведамляе The Times. – Аднак яны заявілі, што шкода, нанесеная паленнем, больш глыбокім слаям лёгкавай тканкі, незваротная. Паленне можа пашкодзіць ДНК у клетках лёгкіх і выклікаць генетычныя памылкі. Калі мутацый дастаткова шмат, клеткі могуць пачаць бескантрольна дзяліцца і стаць злаякаснымі".

У рамках даследавання навукоўцы ўзялі біяпсію лёгкіх у 16 чалавек, у тым ліку курцоў, былых курцоў і людзей, якія ніколі не палілі, і секвеніравалі ДНК з 632 клетак. Яны выявілі, што да 96% клетак у лёгкіх курца мелі генетычныя мутацыі, якіх не было ў некурцоў, і 25% гэтых клетак мелі прынамсі адну мутацыю, звязаную з ракам", – піша The Times.

"Даследнікі заявілі, што былі здзіўленыя сваімі адкрыццямі, што лёгкія людзей, якія кінулі паліць, маюць у чатыры разы больш здаровых клетак у дыхальных шляхах, чым лёгкія людзей, якія ўсё яшчэ паляць, і што гэтыя клеткі былі такімі ж здаровымі, як і у людзей, якія ніколі не пачыналі паліць".

"Адмова ад палення ў любым узросце не толькі запавольвае назапашванне далейшай шкоды, але і можа абудзіць клеткі, непашкоджаныя ранейшым ладам жыцця", – гаворыцца ў даследаванні.

Як піша газета, карысць адмовы ад палення могуць атрымаць і пажылыя пацыенты, якія палілі 30–40 гадоў: здаровыя клеткі абудзіліся нават у 70-гадовых пацыентаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках