Стала вядома, дзе ў Беларусі павялічылі хуткасны рэжым
6- 5.01.2020, 14:51
- 12,799
Апублікаваны поўны спіс участкаў на дарогах.
5 студзеня ДАІ апублікавала спіс з 19 участкаў трас і дарог, дзе павялічылі хуткасны рэжым, паведамляе tut.by.
Меры па павышэнню хуткаснага рэжыму будуць завершаны да 1 сакавіка 2020 года. У ДАІ таксама адзначылі, што праца аптымізацыі хуткасных рэжымаў на вулічна-дарожнай сетцы будзе працягнутая.
Цяпер хуткасны рэжым павышаны на участках аўтамабільных дарог Р-28, Р-58, Р-80.