19 траўня 2024, Нядзеля, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ён, па-вашаму, не беларус?»: Школьнік з Гародні не змог праехаць у аўтобусе з даведкай у Пінску

44
«Ён, па-вашаму, не беларус?»: Школьнік з Гародні не змог праехаць у аўтобусе з даведкай у Пінску
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Дыялог з кандуктарам падняў на вушы пасажыраў.

Пра дзіўную сітуацыі, якая склалася ў пінскім гарадскім аўтобусе, які ехаў шостым маршрутам, распавёў сайт «Мой Пінск». Увечары 3 студзеня ў гэтым аўтобусе ехаў школьнік са сваёй бабуляй. Да яе ён прыехаў у госці з Гародні. І няхай праезд для школьнікаў зрабілі бясплатным па ўсёй Беларусі, але ёсць нюанс, па якім гарадзенскі школьнік апынуўся нелегалам у пінскім аўтобусе,

Кандуктарка пацікавілася аплатай праезду. Хлопчык паказаў даведку. «Не пасуе твая даведка. Ты не з Берасцейскай вобласці. Такія правілы. Так што плаці 60 капеек», - цытуе рэсурс словы кандуктаркі.

Гэты дыялог разварушыў іншых пасажыраў: «Ён, па-вашаму, не беларус? Можна падумаць, іншаземец прыехаў. Жах проста! Дакаціліся». Але кандуктарка была непахісная: такая пастанова ўладаў, а яна усяго толькі выканаўца.

Сітуацыя можа здацца неадназначнай. Але калі ўчытвацца ў адпаведныя пастановы, то ўсё становіцца на свае месцы.

Згодна з пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лютага 2011 года №202 «Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў» навучэнцы маюць права на бясплатны праезд у тым выпадку, калі ідуць ад месца жыхарства да месца вучобы і назад. Другі пункт гэтай пастановы дае права абласным Саветам дэпутатаў прымаць дадатковыя меры для сацыяльнай падтрымкі.

Як высветлілі пінскія журналісты, «Берасцейскі абласны «савет дэпутатаў» устанавіў дадатковую сацыяльную падтрымку ў выглядзе надання з 1 верасня да 30 чэрвеня права на бясплатны праезд навучэнцам устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, размешчаных на тэрыторыі Берасцейскай вобласці, на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання».

- Калі б хлопчык быў з Іванаўскага, Лунінецкага раёна або ўсялякага іншага населенага пункта Берасцейскай вобласці, за праезд плаціць не давялося б, - рэзюмавалі ў Пінскім аўтобусным парку.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках