13 траўня 2024, панядзелак, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Дым ад лясных пажараў у Аўстраліі дайшоў да Чылі і Аргентыны

Відэафакт: Дым ад лясных пажараў у Аўстраліі дайшоў да Чылі і Аргентыны
ФОТА: AP

Жыхары гэтых краін пакуль не адчуваюць смуроду дыму.

Дым ад лясных пажараў у Аўстраліі, якія ахапілі краіну з лістапада мінулага года, дасягнуў Чылі і Аргентыны, паведаміла чылійская метэаслужба MeteoChile ў Twitter, піша РБК.

На прымацаваных спадарожнікавых кадрах дым бачны над паўднёвай і цэнтральнай часткамі Чылі. Як паведамілі ў метэаралагічнай ўправе краіны, жыхары не адчуваюць смуроду дыму, бо дым знаходзіцца на вялікай вышыні, паведамляе тэлеканал T13 Móvil.

Нацыянальная метэаралагічная служба Аргентыны пацвердзіла інфармацыю пра паступленне дыму.

Лясныя пажары бушуюць у Аўстраліі з лістапада 2019 года. Да тушэння прыцягнулі амаль 3 тысячы вайскоўцаў. Паводле апошніх звестак, у агні загінулі 24 чалавекі, а таксама блізу 350 каалы. На ўхіленне наступстваў стыхійнага бедства ўлады Аўстраліі выдалі амаль $1,4 млрд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках