10 траўня 2024, Пятніца, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Ірана прагаласаваў за прызнанне Пентагона «тэрарыстычнай арганізацыяй»

Парламент Ірана прагаласаваў за прызнанне Пентагона «тэрарыстычнай арганізацыяй»

За пастанову прагаласавалі ўсе 233 дэпутаты.

Сёння парламент Ірана (Меджліс) прагаласаваў за пастанову ўнесці міністэрства абароны ЗША ў спіс тэрарыстычных арганізацый. Пастанова была прынятая на фоне эскалацыі напружанасці паміж краінамі пасля смерці іранскага генерала Касема Сулеймані, адзначае тэлеканал Press TV.

За пастанову прагаласавалі ўсе 233 дэпутаты.

Парламент абвясціў тэрарыстамі ўсіх супрацоўнікаў Пентагона, даччыныя кампаніі і ўстановы, а таксама тых, хто ўдзельнічаў у забойстве генерала Сулеймані.

Пасля галасавання іранскія заканадаўцы скандавалі "Смерць Амерыцы" і заклікалі да помсты ў дачыненні да ЗША.

У ноч на 3 студзеня ЗША нанеслі ракетны ўдар па міжнародным аэрапорце Багдаду ў Іраку, у выніку якога загінуў камандзір іранскага элітнага падраздзялення "Аль-Кудс" Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі генерал-маёр Касем Сулеймані. Разам з ім загінуў намеснік камандзіра Сіламі народнай мабілізацыі Ірака (якія падтрымліваюць Іран) Абу Махдзі аль-Мухандзіс.

У Пентагоне заявілі, што ліквідацыя Сулеймані была праведзеная на ўказанне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. ЗША ўважаюць КВІР за тэрарыстычную арганізацыю, а Сулеймані - датычным да нападаў на амерыканскую амбасаду і вайсковыя базы ЗША ў Іраку.

У Іране прыстрашылі ЗША "суровай помстай" за смерць генерала Сулеймані. 5 студзеня Тэгеран абвясціў аб поўным выхадзе з пагаднення, накіраванае на абмежаванне ядзернай праграмы Ірана ў абмен на зняцце з яго санкцый.

Прэзідэнт ЗША заявіў, што "смерць нявінных людзей была хваравітай прагай Сулеймані". "Мы дзейнічалі, каб спыніць вайну. Мы не рабілі дзеянняў, каб пачаць вайну", - сказаў Трамп.

Ён адзначыў, што Злучаныя Штаты нанясуць удар па 52 цэлях у Іране, калі Тэгеран атакуе ЗША.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках