19 траўня 2024, Нядзеля, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хлусяць пазычыўшы вачэй у сабакі

9
Хлусяць пазычыўшы вачэй у сабакі

Топ нявыкананых абяцанняў чыноўнікаў у мінулым годзе.

Спадзяваліся на лепшае, але атрымалася як заўсёды - так піша пра нявыкананыя ў 2019 годзе новыя абяцанні ўладаў «Салідарнасць».

Аб росце эканомікі

Рост валавога ўнутранага прадукту ў 2019 годзе ўрадам быў запланаваны на ўзроўні 4%, але ў выніку ён складзе ў некалькі разоў менш - блізу 1,1%. Іншымі словамі, у беларускай эканоміцы назіраўся застой.

Цікава, што яшчэ летам чыноўнікі абяцалі выканаць заданне, нягледзячы на тое, што ўжо была відавочная нерэальнасць задачы. Чыноўнікі могуць спасылацца на праблему «бруднай» нафты, праз якую пацярпеў беларускі экспарт нафтапрадуктаў, і іншыя прычыны, але паўстае пытанне, навошта тады яны патрэбныя на сваіх пасадах.

Пра «сумленныя» выбары

Лукашэнка асабіста абяцаў, што «выбары» у «парламент» восенню 2019 года будуць «сумленнымі і справядлівымі».

Фактычна ўсё было як звычайна - і нават горш, калі параўноўваць з папярэднімі парламенцкімі выбарамі. Многіх апазіцыйных кандыдатаў проста не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты, выбарцаў загналі на датэрміновае галасаванне, абвінавачванні ў фальсіфікацыі сыпаліся з усіх бакоў.

У АБСЕ заявілі, што парламенцкія выбары не адпавядалі міжнародным стандартам.

Аб марнаваннях на Еўрагульні

У 2016 годзе Лукашэнка запэўніваў, апраўдваючы правядзенне ў Менску II Еўрапейскіх гульняў: «Мы палічылі, што нават у плюсе будзем. Нам трэба будзе выдаткаваць недзе пад 50 млн даляраў за гэтыя гады. Гэта слёзы для краіны. А можа, і таго не трэба: еўрапейцы сказалі, што дапамогуць».

Фактычна ніякага фінансавага «плюсу», вядома, не было. Еўрапейскія партнёры спонсараў прыцягнуць не змаглі. У выніку грошай выдаткавалі істотна больш: са слоў міністра фінансаў Беларусі Максіма Ермаловіча, блізу 540 млн рублёў (блізу 270 млн даляраў).

Пра адвязку дарожнага збору ад тэхагляду

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас абяцаў, што ўкараняць новую схему аплаты падатку на аўто (па месяцах і адвяжуць ад тэхагляду) пачнуць з 1 ліпеня 2019 года. Але гэтага не адбылося: з нейкіх прычын ідэю засек правадыр.

У канцы года ва ўрадзе вярнуліся да ранейшай ідэі, падрыхтаваўшы новы праект указа. Цяпер слова зноў за Лукашэнкам. Але развяваць відавочную праблему ён не спяшаецца, і беларусы працягваюць масава ігнараваць праходжанне тэхагляду і выплату збору.

Пра кошты на энэрганосьбіты

Увесь 2019 год чыноўнікі давалі зразумець, што вось-вось даб'юцца ў перамовах з Масквой выгадных умоў пастаўкі энэрганосьбітаў у краіну.

Да прыкладу, у пачатку года міністр энэргетыкі Віктар Каранкевіч заяўляў, што дакумент аб кошце газу з 2020 года падпішуць да 1 ліпеня.

Фактычна аб кошце газу змаглі дамовіцца толькі 31 снежня - і толькі на першыя два месяцы новага года. А кантракт аб нафце да канца 2019 года так і не падпісалі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках