10 траўня 2024, Пятніца, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перакінулі шэсць стратэгічных бамбавікоў бліжэй да Ірану

ЗША перакінулі шэсць стратэгічных бамбавікоў бліжэй да Ірану
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У выпадку неабходнасці яны могуць нанесці ўдар па Іране.

ЗША пачалі перакідку сваіх стратэгічных бамбавікоў B-52 з авіябазы ў Луізіяне на востраў Дыега-Гарсія ў Індыйскім акіяне, паведамляе Fox News. Раней аб перакідцы шасці B-52 на Дыега-Гарсія на фоне абвастрэння стасункаў з Іранам пасля забойства генерала Касема Сулеймані са спасылкай на звесткі Пентагона паведаміла вайсковая карэспандэнтка CNN Барбара Стар. Са слоў яе суразмоўцы з Мінабароны ЗША, з авіябазы ў Індыйскім акіяне B-52 могуць быць задзейнічаны супраць Ірана, калі будзе аддадзены адпаведны загад, аднак сама па сабе перакідка бамбавікоў яшчэ не азначае, што такі загад аддадзены, паведамляе РБК.

У сваю чаргу, The Wall Street Journal (WSJ) нагадвае, што ў 2019 годзе група B-52 некаторы час знаходзілася на авіябазе ЗША ў Катары, аднак затым была выведзеная з гэтай краіны. Са спасылкай на звесткі Пентагона WSJ паведамляе, што ў рэгіён плануецца вярнуць шэсць B-52.

Экспэрты службы Aircraft Spots, якая адсочвае перасоўванне вайсковых самалётаў, паведамляюць, што два B-52 вылецелі на Дыега-Гарсія з авіябазы Barksdale ў Луізіяне. У той жа час ELINT News адзначае, што перакідка B-52 на гэты востраў у Індыйскім акіяне напярэдадні магчымай атакі на аб'екты ў Іране выглядае пераважней за размяшчэння бамбавікоў на авіябазе Аль-Удэйд у Катары: тая бліжэй да патэнцыйнага супраціўніка, але пры гэтым знаходзіцца ў зоне дасяжнасці іранскіх ракет, у той час як да базы на Дыега-Гарсіі ад межаў Ірана больш за 3,5 тысячы км, а такую адлегласць ніводная іранская ракета пераадолець не здольная.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках