10 траўня 2024, Пятніца, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі выпусцілі манету, пад знакам якой у краіне прайшоў 2019 год

2
У Беларусі выпусцілі манету, пад знакам якой у краіне прайшоў 2019 год
Фота: Lev Paraskevopoulos

На ёй выяўленая рэдкая птушка.

Нацбанк, які з 2007 года падтрымлівае кампанію «Птушка года», выпусціў сярэбраную і медна-нікелевую манеты з вялікім падворлікам.

Падарунак нумізматам і назіральнікам птушак пабачыў свет 27 снежня 2019 года, калі манеты афіцыйна выйшлі ў абарачэнне, піша «Брестская газета».

Іх выдалі на Рэспубліканскім дзяржаўным прадпрыемстве «Казахстанскі манетны двор НБ РК» у Усць-Каменнагорскай.

Вялікі падорлік - гэта рэдкая птушка, якая знаходзіцца пад пагрозай знікнення ва ўсім свеце і якой у Беларусі яшчэ захавалася 120-150 пар - больш, чым ва ўсім Еўрапейскім звязе!

«Калі мы даведаліся, што падорлік стаў птушкай года, я палез у інтэрнэт паглядзець, у якіх краінах ужо выйшлі манеты з гэтай птушкай. Высветлілася, што з вялікім падворлікам выпусцілі манеты толькі загадкавыя Шэтландскія выспы і аўстралійскі Falcon Island, мясцовыя манеты з падворлікам таксама выйшлі ў Польшчы. Гэта ўсё. Наклад беларускіх памятных манет, як заўсёды, невялікі, і далей вузкага круга калекцыянераў яны, хутчэй за ўсё, не выйдуць, а шкада, бо адукацыйны патэнцыял манетных двароў унікальны», - распавёў дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі.

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) - найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі і з 2005 - Нацыянальны партнёр глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International, у якую ўваходзяць арганізацыі са 121 краіны. АПБ - гэта больш за 2 500 сябраў, валанцёраў і прыхільнікаў, 100 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў ва ўсёй краіне. Арганізацыя працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Толькі разам мы зможам захаваць дзікую прыроду нашай краіны - далучайцеся і вы!

Арлінымі манетамі можна расплачвацца - гэта законны аплатны сродак Рэспублікі Беларусь. Але, напэўна, цікавей мець такую незвычайную манету ў сваёй калекцыі. Дарэчы, такі сувенір - выдатная ідэя для падарунка!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках