10 траўня 2024, Пятніца, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: 41 год таму быў скінуты рэжым «камбаджыйскага Лукашэнкі»

4
«Баста»: 41 год таму быў скінуты рэжым «камбаджыйскага Лукашэнкі»

Падзенне яшчэ аднаго ідэйнага паслядоўніка камунізму.

41 год таму быў скінуты рэжым Пол Пота ў Камбоджы. Генацыд, хлусня, вар'яцтва і - вішанькай на торце - ганебная параза ў "маленькай пераможнай вайне" з В'етнамам. Яшчэ 1 студзеня дыктатар казаў пра захоп Ханоя і Сайгонп, а праз тыдзень яго чыноўнікі біліся за месцы ў цягніках, якія пакідаюць Пнампень. Некаторыя загінулі ў цісканіне. Тыя, хто не паспеў, паўсталі перад трыбуналам і спаборнічалі ўжо ў тым, хто здасць большую колькасць суўдзельнікаў. Відовішча, кажуць відавочцы, гідкае было, піша Telegram-канал "Баста!".

Пол Пот быў гэткім жорсткім аналагам Лукашэнкі ў Камбоджы, дзе зладзіў у першасным сэнсе аграпекла. Насельніцтва падзялілі на тры катэгорыі. Першая - паслухмяныя сяляне-рабы. Ім дазволілі жыць. Другая - тыя ж сяляне, але якія жылі нейкі час на непадкантрольных дыктатару тэрыторыях. Яны падлягалі гвалтоўнаму перавыхаванню. Трэцяя - студэнты, інтэлігенцыя, якія атрымалі хоць якую адукацыю. Іх чакала смерць. Пол Пот знішчаў ненавісную яму інтэлігенцыю і наогул усіх, хто здаваўся занадта разумным. Тых, хто застаўся ў жывых прымусова гналі працаваць на палі і ў джунглі.

Гэтак жа як і Лукашэнка Пол Пот быў прыхільнікам камуністычнага шляху развіцця і шчыра ненавідзеў карэннае насельніцтва сваёй краіны. Пасля зрынання ён яшчэ амаль 20 гадоў насіўся па балотах і джунглях, сеючы светлую будучыню, пакуль адным выдатным днём яго не атруцілі найбліжэйшыя паплечнікі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках