26 красавiка 2024, Пятніца, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вудкрафт: Гульцы менскага «Дынама» абыякавыя да паразаў

12
Вудкрафт: Гульцы менскага «Дынама» абыякавыя да паразаў
КРЭЙГ ВУДКРАФТ

Галоўны трэнер менскага «Дынама» распавёў, як яго падапечныя робяць Лукашэнку «падарункі».

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт, кантракт якога дзейнічае да траўня 2021, пасля дзявятай хатняй паразы запар ўпершыню за сезон распавёў tut.by пра свае памылкі.

- Вы казалі, што Дзмітрый Баскаў звяртаўся да гульцоў і сказаў, што ў астатняй частцы сезона ім трэба заслужыць месца ў складзе. А датычыць гэта трэнерскага штаба? Вам трэба заслужыць права кіраваць камандай у наступным сезоне?

- Вы хочаце выявіць нейкія вострыя куты. Спытаеце гэта лепш у Дзмітрыя Баскава.

- На працягу ўсяго сезону вы ўвесь час кажаце пра памылкі, якія дапускаюць гульцы. То яны дзесьці недапрацавалі, то згулялі не па сістэме. Але ўсе мы не ідэальныя. А ў чым памылкі Крэйга Вудкрафта? Ці ёсць рэчы, якія вы зрабілі няправільна, што прывяло да такога жаласнага выніку?

- Я таксама жывы чалавек. І, як і ўсе людзі, часам памыляюся. Але ў мяне ёсць бачанне, як каманда павінна працаваць. Калі мы перамагаем, то гэта значыць, што хакеісты выдатна выканалі задумку трэнерскага штаба і згулялі добра. Віну за паразы таксама дзелім разам. Нават галоўны трэнер аналізуе свае памылкі.

Так, я не ідэальны чалавек, але я кожны дзень прыходжу на арэну і раблю сваю працу, развіваючы гульцоў. Я вельмі хачу і люблю перамагаць, але ёсць праблема ў распранальні: гульцы абыякавыя да паразаў. Такога быць не павінна. Мы павольна прышчапляем псіхалогію пераможцаў. Гэта цяжкі працэс, але, думаю, у нас усё атрымаецца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках